праект «Беларускамоўныя»

1 540 BYN
собрано из 2 000 BYN
103 платежа
Беларускамоўныя — праект "Арт Сядзібы", накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, выяўленне стэрэатыпаў, звязаных з беларускай мовай і барацьбу з імі.
Беларускамоўныя — сустрэчы з носьбітамі беларускай мовы. Тут можна пачуць унікальныя гісторыі, звязаныя з выкарыстаннем беларускай мовы ў розных прафесіях і сферах жыцця. Свае гісторыі распавядаюць артысты, музыкі, паэты, людзі незвычайных прафесіяў, а таксама сантэхнікі, юрысты, прадавачкі.

Чаму гэта важна:
ВІДЭА: https://youtu.be/Ldu78aRcx4I
У 2019 годзе адбудзецца чарговы Перапіс насельніцтва нашай краіны. Адно з важных пытанняў датычыцца самаідэнтыфікацыі беларусаў і наўпрост звязанае з нацыянальнай бяспекай краіны.
У перапісе 2019 года будуць зададзеныя два моўныя пытанні:
ваша родная мова (мова, засвоеная першай у раннім дзяцінстве);
мова, на якой вы размаўляеце дома.
Падчас мінулага перапісу 2009 роднай мовай беларускую назвалі 53,2% насельніцтва краіны. Дома на ёй размаўляе 23% насельніцтва. У часе перапісу 1999 года роднай мовай беларускую назвалі 73,6%.
Статыстыка сумная, таму "Арт Сядзіба" лічыць моўнае пытанне ў Перапісе-2019 вельмі важным.

На што ідуць грошы:
1. На кнігу-дапаможнік па пераходзе на беларускую мову, якая дапаможа людзям, якія хочуць выкарыстоўваць беларускую мову зрабіць патрэбныя крокі.
Чытачам прапануецца чатыры варыянты і пакрокавыя дзеянні.
* Першы варыянт: чалавек проста паважае, калі іншы размаўляе па-беларуску.
* Другі: чалавек размаўляе па-руску ці на іншай мове, але слухае беларускамоўную музыку, чытае кнігі па-беларуску, мае беларускамоўных сяброў, абірае беларускую мову ў банкаматах.
* Трэці: чалавек размаўляе па-беларуску толькі з тымі, хто гаворыць па-беларуску.
* Чацвёрты: чалавек цалкам пераходзіць на беларускую мову.

У дапаможніку будуць змешчаныя карысныя парады, спасылкі на сайты, дзе можна знайсці беларускамоўныя кнігі, музыку, а таксама гісторыі людзей, якія карыстаюцца беларускай мовай.

2. На арэнду прасторы для сустрэчаў праекта, на тэхнічнае абсталяванне і распаўсюд інфармацыі пра праект.
Фандрайзинг №1

Фандрайзинг №1

MolaMola — это самый простой способ сбора средств. Первая платформа в Беларуси.

Узнать больше
Безопасные платежи

Безопасные платежи

Все переводы защищены благодаря платежной системе Белгазпромбанка.

Белгазпромбанк
Служба поддержки, 24/7

Служба поддержки, 24/7

Задайте любой вопрос в любое время, и мы с удовольствием на него ответим.

Задать вопрос