Будаўніцтва драўляных лесвіц на Менскае замчышча Х стагоддзя

2 365 BYN
собрано из 2 950 BYN
116 платежей
Паводле афіцыйных звестак Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у Х-ХІ стагоддзі Менск пачынаўся на замкавых валах над ракой Менкай. Гэтыя валы памятаюць Усяслава Чарадзея! У сакавіку 2019 года ў цэнтры валоў з дазволу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў усталяваны валун з надпісам "Тут у Х стагоддзі пачынаўся Менск". Працуе сайт Гарадзішча на Менцы -- www.miensk.by
Валы выдатна захаваліся да нашых дзён, цяпер яны прызнаныя гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Сёння валы знаходзяцца на тэрыторыі вёскі Гарадзішча (6 км ад кальцавой, за Малінаўкай).
У цяперашні момант рэалізуецца комплексны праект па добраўпарадкаванні і турыстычным прыстасаванні валоў. Праект узгоднены ўсімі адпаведнымі дзяржаўнымі структурамі.
Адна з частак праекта -- стварэнне драўляных лесвіц з унутранага боку валоў, каб была зручная магчымасць падняцца на іх вяршыню. Бо валы наведвае даволі шмат турыстычных груп і асобных падарожнікаў, а падняцца на іх вяршыню для многіх людзей цяжка, а ў вільготнае надвор'е і небяспечна!
Лесвіцы будуць стварацца без парушэння землянога слою -- яны будуць "пакладзеныя" на схілы. За ўзор узятыя аналагічныя лесвіцы з гарадзішчаў у літоўскай Кернаве (аб'ект унесены ў спіс ЮНЕСКА).
Лесвіцы (тры па 12 метраў і тры па 6 метраў) будуць гатовыя цягам двух месяцаў. Імі зможа скарыстацца любы чалавек!

UPD Паводле стану на 23.04 палова лесвіц за кошт сабраных грошай ужо пабудаваная!
Фандрайзинг №1

Фандрайзинг №1

MolaMola — это самый простой способ сбора средств. Первая платформа в Беларуси.

Узнать больше
Безопасные платежи

Безопасные платежи

Все переводы защищены благодаря платежной системе Белгазпромбанка.

Белгазпромбанк
Служба поддержки, 24/7

Служба поддержки, 24/7

Задайте любой вопрос в любое время, и мы с удовольствием на него ответим.

Задать вопрос