Студэнцкая каворкінг прастора

309 BYN
собрано из 3 500 BYN
27 платежей
Многія кажуць, што студэнцтва зараз – гэта не тое, што тады...
Сваёй дзейнасцю мы даказваем, што студэнцкае жыццё не заканчваецца, калі ты выходзіш за дзверы ўніверсітэта: мы марым аб месцы, якое будзе ўтульным не толькі для нас.

Што мы выдумалі на гэты раз?

Студэнцкі хаб - гэта даўніўшняя мара ўсіх прыхільнікаў ды прыхільніц Задзіночання беларускіх студэнтаў (ЗБС). Мы марым аб месцы, якое будзе утульным не толькі для нас. Месца, якое робіцца студэнтамі, для студэнтаў. Месца, якое будзе захоўваць студэнтаў ад цяжкасцей фармальнай адукацыі ды дапамагаць адольваць праблемы, якія сустракаюцца на іх шляху. Месца для студэнтаў ды студэнтак, дзе можна знайсці каву, гарбату, печыва; завесці новыя знаёмствы, дапісаць нарэшце курсач, а ўвечары проста пачыліць ды адсвяткаваць яго напісанне з новымі знаёмымі. (Так, мы студэнты і мы любім тусіць!)

Што з памяшканнем зараз?

Памяшканне знаходзіцца ў будынку МЗОР, на вуліцы Кастрычніцкай. І галоўнай нашай праблемай зараз з'яўляецца рамонт памяшкання, былыя карыстальнікі якога вырашылі "пасля нас хоць патоп" (літэральна). На уборку прасторы страчана шмат высілкаў (і страчваецца па сей час).

Чаму мы вартыя вашай падтрымкі?

Таму што мы ЗБС! А ЗБС - гэта магчымасць для ўсяго беларускага студэнцтва рэалізаваць свой патэнцыял, атрымаць падтрымку ды абарону правоў і інтарэсаў, а таксама проста балдзёжнае кам'юніці, дзверы якога адчынены для ўсіх!

Акрамя ЗБС, рэзідэнтамі прасторы таксама з'яўляюцца:

Інтэрнэт-медыя "Студэнцкая Думка"
Акадэмія студэнцкага лідарства
UNI - студэнцкая зніжкавая сістэма

Фатаздымкі, падрабязную інфармацыю аб рэалізацыі праекта ды рэзідэнтах вы можаце знайсці тут:

https://zbsunion.by/projects/coworking

Таксама шукайце нас у сац. сетках:

FB: https://www.facebook.com/zbsunion
IG: https://www.instagram.com/zbsunion/
VK: https://vk.com/zbsunion
TW: https://twitter.com/zbsunion


Кантакты:
Менеджэр праекту Даніла Лаўрэцкі. Звяртайцеся па ўсіх пытаннях.
Тэлеграм: @filamat
Фандрайзинг №1

Фандрайзинг №1

MolaMola — это самый простой способ сбора средств. Первая платформа в Беларуси.

Узнать больше
Безопасные платежи

Безопасные платежи

Все переводы защищены благодаря платежной системе Белгазпромбанка.

Белгазпромбанк
Служба поддержки, 24/7

Служба поддержки, 24/7

Задайте любой вопрос в любое время, и мы с удовольствием на него ответим.

Задать вопрос