Мільён налепак #ПагоняПобач

1 911 BYN
собрано из 5 000 BYN
198 платежей
Арганізатар кампаніі: мультысацсеткавы паблік "Герб Пагоня", найбуйнейшы інтэрнэт-рэсурс, прысвечаны нашаму славутаму гербу.

Мэта кампаніі: выпуск і бясплатны распаўсюд вялікага накладу вінілавых налепак з гербам "Пагоня", якія кожны жадаючы зможа размясціць на сваім аўтамабілі, матацыкле, ровары, самакаце, ноўтбуку, тэлефоне ці іншай рэчы.

Мы любім сваю краіну, хочам бачыць яе моцнай і незалежнай, паважаем нашыя нацыянальныя і гістарычныя сімвалы. Падтрымаць гэтую кампанію сродкамі ці размясціць налепку на сваім транспартным сродку — паказаць адзін аднаму, што нас дахалеры :)

Нам хочуць даказаць, што герб "Пагоня" — гэта апазіцыйны сімвал, а мы пакажам — што народны, які любяць сотні тысяч беларусаў!

На ўсе зноў і зноў сабраныя сродкі будуць друкавацца вялікія тыражы якасных вінілавых налепак для бясплатнага распаўсюду праз кавярні, крамы, клубы і грамадскія прасторы ў розных кутках Беларусі.

Падтрымай кампанію, каб налепак і месцаў іх распаўсюду станавілася больш і больш. 5 вашых рублёў — гэта 50 аўто на дарогах Беларусі з налепкамі з "Пагоняй".

Прапануй і зарэгіструй сваё месца распаўсюду налепак на адмысловай старонцы праекту ў каталогу svaje.by па спасылцы: https://svaje.by/pahonia/daluczycca

Спіс месцаў у розных кутках Беларусі, дзе можна ўзяць налепкі, будзе публікавацца і дапаўняцца на мапе svaje.by па спасылцы: https://svaje.by/pahonia/pobacz і ў пабліку "Герб Пагоня".

Хэштэг кампаніі: #ПагоняПобач. Пазначайце ім вашыя фотаздымкі з гербам "Пагоня" ў вашых сацыяльных сетках.

Характарыстыкі налепкі: ламінаваны вініл, памер 6 на 9 см, з выявай эталоннага герба "Пагоня" ўзору 1991 г. і надпісам "BELARUS" над гербам. Налепка не сціраецца ды не мяняе выгляд пад уздзеяннем вады і сонечных прамянёў.

Адказы на ўсе пытанні кампаніі глядзіце тут: https://svaje.by/pahonia/faq
Фандрайзинг №1

Фандрайзинг №1

MolaMola — это самый простой способ сбора средств. Первая платформа в Беларуси.

Узнать больше
Безопасные платежи

Безопасные платежи

Все переводы защищены благодаря платежной системе Белгазпромбанка.

Белгазпромбанк
Служба поддержки, 24/7

Служба поддержки, 24/7

Задайте любой вопрос в любое время, и мы с удовольствием на него ответим.

Задать вопрос