ГІСТОРЫЯ НАШЫХ МЯСТЭЧАК: ВЯРТАННЕ

305 BYN
собрано из 6 890 BYN
14 платежей
Мястэчка, як форма быту і культуры, ў адрозненні ад вясковай традыцыі, якая зараз актыўна аднаўляецца праз дзейнасць этнаграфічных суполак, зьнікла разам са сваімі носьбітамі пасьля Другой сусветнай вайны. Мы, удзельнікі танцавальнага клубу з Барысава ладзім творчыя імпрэзы і майстар класы, каб прыцягнуць увагу да праблемы і зацікавіць супольнасць ідэяй адраджэння гэтай часткі беларускай гісторыі.

У 2020 годзе мы распачынаем праект "ШтэтлФолкФэст", часткова падтрыманы Праграмай трансгранічнага супрацоўніцтва PL-BY-UА 2014-2020. Наш праект мае мэтай рэвіталізацыю яўрэйскай беларускай традыцыі. І першая частка, на якую шукаем падтрымку, будзе адукацыйна-творчая.

Мы арганізуем воркшопы па музыцы і танцах усходне-еўрапейскіх яўрэяў з амерыканскім дасьледчыкам і музыколагам прафесарам Зевам Фельдманам ( Walter Zev Feldman). Гэта выдатны танцор і цымбаліст, прыхільнік аўтэнтычнага выканання, сапраўдны клезмер, які мае беларускія карані і цягам года кансультуе нас. Адукацыйная частка воркшопаў будзе завершаная вялікай танцавальнай імпрэзай беларускіх і яўрэйскіх танцаў.

Сродкі будуць вытрачаны на трансфер, размяшчэнне, харчаванне і ганарар эксперта, арэнду пляцоўкі і тэхнічнага абсталявання.

Астатнія выдаткі мы кампенсуем з дапамогай валанцёраў - перакладчыкаў, кіроўцаў, музыкаў і іншых, а таксама з унёскаў удзельнікаў воркшопаў.
Фандрайзинг №1

Фандрайзинг №1

MolaMola — это самый простой способ сбора средств. Первая платформа в Беларуси.

Узнать больше
Безопасные платежи

Безопасные платежи

Все переводы защищены благодаря платежной системе Белгазпромбанка.

Белгазпромбанк
Служба поддержки, 24/7

Служба поддержки, 24/7

Задайте любой вопрос в любое время, и мы с удовольствием на него ответим.

Задать вопрос