Збор сродкаў на "Вялікую кнігу чэмпіёнаў"

Збор сродкаў на "Вялікую кнігу чэмпіёнаў"

875 BYN
raised of 4 000 BYN
26 жніўня мне стукнула 50. У якасці падарунку самому сабе на гэты юбілей некалькі год я задумаў выданне кнігі, якая мае стаць вынікам адной з галоўных справаў майго жыцця. Ужо больш за 30 год у вольныя ад журналісцкай ды адукатарскай працы час гадзіны я займаюся гісторыяй сусветнага футболу. Вынікам гэтай працы стала падрыхтоўка "Вялікай кнігі чэмпіёнаў. 1908-2018". У гэтай кнізе сабраныя некалькі тысяч біяграфій-даведак пра футбалістаў і трэнераў, якія перамагалі ў чатырох самых прэстыжных турнірах нацыянальных зборных каманд: Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах свету, чэмпіянатах Еўропы і Кубку Амерыкі. Гэта сапраўды ўнікальнае выданне, аналагаў якому няма ў свеце. Цвёрдая вокладка, больш за 600 старонак тэксту з унікальнымі фотаздымкамі, з аўтографам аўтара ўсім, хто падтрымае кампанію. Калі вы хочаце павіншаваць мяне з юбілеем, то ведаеце, за які падарунак сёлета я буду асабліва ўдзячны. Дзякуй за падтрымку і дапамогу ў распаўсюдзе гэтай інфармацыі!
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombak payment system.

Belgazprombank
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time and we are ready to help.

Contact Us