Збіраем сродкі на кнігу “Алесь Чаркашын”

Збіраем сродкі на кнігу “Алесь Чаркашын”

380 BYN
raised of 3 250 BYN
19 payment
Алесь Чаркашын – берасцейскі беларус 32 гадоў, капелан і медбрат, у 2015 годзе загінуў у баі пад Белакаменкай ва Ўкраіне “за нашу і вашу свабоду”.

Мы разам з бацькамі і сябрамі збіраем 3250 рублёў, каб выдаць 1000 асобнікаў кнігі пра Алеся Чаркашына.

У кнігу ўвойдуць успаміны бацькоў, сваякоў, сябраў, братоў і сёстраў у Хрысце, пабрацімаў Алеся Чаркашына, ягоныя інтэрвію і фотаздымкі, у тым ліку і раней не публікаваныя.

Сабраныя грошы пойдуць на вёрстку, афармленне і друк кнігі “Алесь Чаркашын”.

У сваю чаргу, сродкі ад продажу кнігі будуць перададзеныя сям’і Алеся Чаркашына.

***

Алесь Чаркашын – кіраўнік Берасцейскай гарадской арганізацыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў 2009-2013 гадах, капелан беларускіх дабраахвотнікаў ва Ўкраіне у 2014-15 гг. Быў цяжка паранены ў баі пад Белакаменкай, памёр ад ранаў у шпіталі ў Запарожжы 28 жніўня 2015 года.

Нарадзіўся Алесь 27 верасня 1982 года ў Берасці ў сям’і Мікалая Аляксандравіча і Святланы Мікалаеўны Чаркашыных.

Удзельнічаў у дзейнасці маладзёвага руху “Зубр” і спартова-патрыятычнай арганізацыі “Край”.

З 2009 года ў БХД. Прайшоў шлях ад шараговага актывіста да кіраўніка гарадской арганізацыі партыі, быў актыўным удзельнікам усіх палітычных кампаніяў БХД гэтага перыяду. Быў сябрам Нацыянальнай рады, удзельнічаў у футбольнай камандзе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

Увосень 2013 года правёў у Берасці вядомы перфоманс – выйшаў у адзенні прарока з рукамі ў чырвонай фарбе да будынку гарвыканкама і папярэдзіў уладу, каб перастала весці вайну супраць уласнага народа.

З 2014 года навучаўся ў Таўрыйскім хрысціянскім універсітэце. Паралельна з вучобай далучыўся да тактычнай групы “Беларусь” у складзе Дабравольчага Украінскага Корпуса “Правага сектара”.

Падняў над умацаваннямі ў Песках, дзе адбываліся асабліва жорсткія баі, нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.

Як уцаркоўлены вернік пратэстанцкай царквы, стаў капеланам беларускіх дабраахвотнікаў. Вёў агульныя малітвы. Не развітваўся з Бібліяй.

Займаўся музыкай – граў на гітары спевы ўласнага сачынення, а таксама на словы Ларысы Геніюш.

Аддаў жыццё за свабоду Украіны і Беларусі. На трыццаць трэцім годзе, ва ўзросце Хрыста, быў цяжка паранены ў баі пад Белакаменкай 10.08.2015. Памёр ад ранаў у шпіталі ў Запарожжы праз два з паловай тыдні, 28 жніўня 2015 года.

Пахаванне Алеся Чаркашына ператварылася ў сапраўдную маніфестацыю. Увосені 2016 года на магіле Алеся ў Камяніцы-Жыравецкай на сабраныя па ўсёй краіне сродкі быў усталяваны помнік.

ВЕРНІК

Нават на вайне ён заўсёды меў з сабой кішэнны «Новы Запавет» з надпісам «Беларусь, дзецям Божым у вечнасць». «Ён фактычна выконваў ролю капелана, настаўляў нас у пытаннях рэлігіі», — кажа добраахвотнік «Док», паплечнік Чаркашына.

Чаркашын быў перакананы, што верубчы чалавек павінен сумяшчаць веру і палітыку. Вось што ён казаў пра гэта ў інтэрв’ю радыё «Свабода»:

«Для мяне Бог, зносіны з ім, зносіны з братамі і сёстрамі ў царкве — нашмат важнейшыя. Але я жыву ў гэтай краіне, і мне не ўсё роўна, што тут адбываецца. Я люблю сваю краіну, я люблю гэтых людзей. І, канечне ж, мне хочацца жыць у больш вольнай краіне. Таму і як хрысьціянін, і як грамадзянін я актыўны. Больш за гэта, цэрквы павінны пускаць Бога ў дзяржаўны апарат, каб потым не казаць, што гэта брудная справа».

Ва Украіне ён навучаўся ў Таўрыйскім Хрысціянскім інстытуце ў горадзе Херсон.

ЗМАГАР

«У 2011 годзе яны разам з Змітром Шурхаем ладзілі ў Брэсце маўклівыя акцыі, іх затрымлівалі не раз, — кажа сустаршыня хадэкаў Павел Севярынец. — Ён быў прадпрымальнікам, але аддаваў сябе і грамадскім справам. На Плошчы 2010 года абараняў людзей ад збіцця, нават маю матулю. 15 снежня 2013 зладзіў найбольш яркую сваю акцыю. Ён выйшаў да Брэсцкага аблвыканкама ў адзенні прарока з «акрываўленымі» рукамі, у ланцугах. Вось як сёння стаіць перад мной такая карціна. Ён заклікаў людзей пакаяцца за грахі, а ўладу папярэджваў за злыя дзеянні супраць людзей».

МУЗЫКА

Нават на вайне Алесь Чаркашын не ўпускаў магчымасць узяць у рукі гітару. Замест медыятара выкарыстоўваў патрон.

У інтэрнэце захаваўся надзвычай пранізлівы спеў «Тараса» на верш Ларысы Геніюш. Сёння гэтыя радкі ўспрымаюцца як прарочыя:

Між белых камлёў захісталася смерць.
Яна за аддзелам начамі качуе.
Мо заўтра зноў будуць сасонкі шумець
Над намі, а мы ўжо жыцця не пачуем…

Ніхто ж не баіцца, ніхто не дрыжыць!
Йдзем волі насустрач шляхамі святымі.
Назначана жыць нам, так будзем жа жыць,
гатовы на мукі за шчасце Радзімы.
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombak payment system.

Belgazprombank
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time and we are ready to help.

Contact Us