Дзіўны Дзень народзінаў! 5 гадоў тайм-клубу "1387". Бабруйск

Дзіўны Дзень народзінаў! 5 гадоў тайм-клубу "1387". Бабруйск

Даражэнькія сябры і сяброўкі! Запрашаем адсвяткаваць разам Дзіўны Дзень - Дзень народзінаў тайм-клуба "1387".

19 кастрычніка 2014 года ў Бабруйску з'явілася цудоўная прастора для аднадумцаў і неабыякавых людзей. І вось ужо амаль 5 год мы ТУТ, мы разам і мы ўдзячны кожнаму і кожнай з вас за падтрымку, удзел і актыўнасць!

19 кастрычніка 2019 - гэта будзе Дзіўны дзень, таму што "1387" - гэта не сцены, а ЛЮДЗІ!

У гэты дзень мы прапануем пашырыць межы и выйсці за рамкі Бабруйска. Да нас на свята прыедуць людзі з розных куткоў Беларусі, каб пазнаёміцца з гараджанамі і горадам, распавесці пра свае ініцыятывы/прасторы/праэкты. Каб натхніць і натхніцца. Прыходзьце ў Дзіўны дзень на Дзіўныя знаёмства з 12:00 да 16:00.

У гэты дзень мы запрашаем кожнага і кожную прыняць удзел у Дзіўнай віктарыне пра мінулае, сучаснасць і будучыню "1387". Гэта будзе весела і бадзёра, гэта дапаможа нам лепей разумець адзін аднаго і рухацца ў адным накірунку. Прыняць удзел у віктарыне можна будзе з любой кропкі сусвету. Галоўнае, каб у вас была нейкая прылада з доступам у інтэрнет. А тых, хто фізічна будзе побач запрашаем на віктарыну з 17:00

У гэты дзень мы чакаем вас на Дзіўную акустычную вечарыну ў "1387". Будзем слухаць музыку, усміхацца і сумаваць, будзем разам і будзем шчаслівыя.

І на працягу ўсяго Дзіўнага дня чакаем вас на абдымашкі, добрыя словы, агульныя фоткі,пачастункі ды прысмакі!

У гэты дзень дзверы "1387" будут адчынены для ўсіх, уваход вольны. На што пайдуць грошы:

* частковая аплата транспартных выдаткаў нашым гасцям з розных куткоў Беларусі
* стварэнне і размяшчэнне ў сеціве онлайн-віктарыны пра "1387"
* святочныя пачастункі
* аўтарскія падарункі для самых актыўных сяброў
* падарунак-сюрпрыз для каманды "1387"

А яшчэ ў "1387" ёсць мара - выкупіць будынак па вул. Чангарскай, 54, які цяпер арандуецца. Кошт пытання - каля 150 000 далляраў (230 кв.м будынак + вялікі прыватны дворык). Таму ўсе грошы, якія застануцца пасля святкавання Дзіўнага дня пойдуць у скарбонку на выкананне мары!


ШЧЫРЫ ДЗЯКУЙ ЗА ЎДЗЕЛ І ПАДТРЫМКУ!
Да сустрэчы
Дзіўны Дзень народзінаў
Святкуем разам 5-годдзе "1387"
19 кастрычніка з 12:00 да 22:00
вул. Чангарская, 54
Уваход вольны! Будзем удзячны за папярэднюю рэгістрацыю ТУТ https://forms.gle/8tSgV1bkpAh9Dt6f7, каб прыблізна ведаць, колькі нас будзе, і максімальна камфортна падрыхтаваць прастору
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombank payment system.

Discover more
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time, we are happy to help.

Contact Us