Збіраем грошы на брэсцкую арт-прастору “Калідор”

Збіраем грошы на брэсцкую арт-прастору “Калідор”

550 BYN
raised of 5 600 BYN
14 payment
Мы ведаем, што ў Брэсце, ды і ў Беларусі наогул, шмат таленавітых людзей, якія мараць зрабіць уласную першую (ці не першую) выставу, правесці музычны перформанс, а можа нават і паставіць спектакль па ўласным сцэнарыі. Менавіта для гэтых людзей мы ствараем арт-прастору ў самым цэнтры Брэста.

Мы – гэта каманда творчых берасцейцаў, якая жадае адкрыць у нашым родным горадзе вольную арт-прастору. Ужо зараз у нас ёсць памяшканне для яе, распрацаваны дызайн-макет памяшкання. Мы дамовіліся з вядомымі ў Брэсце і па-за яго межамі мастакамі, фатографамі і музыкантамі, на першыя выставы і выступы. Бракуе аднаго – сродкаў для стварэння такога месца.

Пра што праект?

Арт-прастора “Калідор” – гэта вольная прастора для творчых і амбітных людзей, якія робяць сваё жыццё і жыццё навокал сябе святлейшым і лепшым.
Наша місія – даць магчымасць творчым людзям зрабіць першы крок да сваёй мары. На безкаштоўнай аснове кожны жадаючы зможа прэзентаваць свае творчыя напрацоўкі і вырабы, натхняць і эстэтычна выхоўваць наведвальнікаў прасторы. “Калідор” – гэта месца, дзе кожны можа занырнуць у творчасць.

Што мы маем:

вялікае жаданне стварыць арт-прастору;
памяшканне для яе;
шмат сіл і няшмат рублёў;
частку мэблі ад прадстаўнікоў мясцовага бізнесу;
план выстаў і выступаў на першыя 2 месяцы пасля адкрыцця.

Куды пойдуць сабраныя грошы?

У першую чаргу – гэта набыццё неабходных матэрыялаў (крэслы, мэбля) і тэхнікі (практар, спецыялізаванае асвятланне) для поўнага функцыянавання арт-прасторы. Рэстаўрацыю памяшкання наша каманда робіць за свае грошы.

Як падтрымаць праект?

Падтрымаць нашу ідэю можна любой сумай. Калі зараз фінансавай магчымасці ў вас няма, але жаданне дапамагчы ёсць, – мы будзем радыя і ўдзячныя любой іншай дапамозе. Больш падрабязна пра гэта можна даведацца ў Юрыя: 8029-7437594 (Telegram) ці ў Дзяніса: 8029-8010147 (Telegram).

Калі адкрыем дзверы ў “Калідор”?

Адкрыццё арт-прасторы “Калідор” запланавана на 14 лістапада 2019 года. Як мы пісалі вышэй, пасля адкрыцця мы ўжо маем планы і дамоўленасці на некалькі выстаў і выступаў музыкантаў. У гэты спіс можаш трапіць і ты. Калі верыш у сябе і маеш што паказаць людзям – нашы дзверы заўсёды адкрытыя.

Ужо зараз можна сачыць за стварэннем прасторы ў сацыяльных сетках. Мы ёсць у “Вконтакте” https://vk.com/kalidorby і ў “Instagram” https://www.instagram.com/kalidor_by/
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombak payment system.

Belgazprombank
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time and we are ready to help.

Contact Us