Кніга вершаў на Каляды для дзяцей

Кніга вершаў на Каляды для дзяцей

260 BYN
raised of 3 900 BYN
17 payment
Гэтая кніга дапаможа вашым дзеткам і вам самім занурыцца ў чароўную атмасферу Калядных святаў. Праз вершы, у ёй змешчаныя, вы зазірнеце ў яслі, дзе ляжыць Нованароджаны Езус, даведаецеся, што ляжыць у мяху святога Мікалая і пакатаецеся з ім у санях, паскачаце каля ялінкі-красуні. У гэтым вам паспрыяюць каляровыя ілюстрацыі, што суправаджаюць кожны верш.

Вершы, прызначаныя ў першую чаргу, для чытання падчас ранішнікаў у садках, школках, касцёле, царкве. У кнізе можна будзе знайсці творы як з рэлігійнай тэматыкай, так і нейтральныя. Наша галоўная мэта - пашырэнне выкарыстання беларускай, нашай роднай і такой прыгожай, мовы, асабліва пры выхаванні нашых дзетак.

З вашай дапамогай мы здолеем выдаць нашу кніжачку ўжо гэтай зімой, каб вашы дзеткі маглі парадаваць святога Мікалая новымі вершамі і атрымаць цудоўныя падарункі.
На вокладцы адзін з малюнкаў неверагоднай Амаліі Каральковай, які вы ўбачыце ў кніжцы.

Сабраныя сродкі будуць выкарыстаныя:
-на выданне 1000 асобнікаў кніжкі,
-аплату працы ілюстратарам і вярстальшчыцы,
-транспартныя выдаткі.

Дашліце свае кантактныя дадзеныя і пацвярджэнне фінансавай падтрымкі нашага праекта на e-mail mm-cher@tut.by і атрымайце калядны сюрпрыз ад аўтараў праекта :)
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombak payment system.

Belgazprombank
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time and we are ready to help.

Contact Us