Рэстаўрацыя алтара св. Юды Тадэвуша ў Будслаўскім касцёле

Рэстаўрацыя алтара св. Юды Тадэвуша ў Будслаўскім касцёле

1 446 BYN
raised of 3 300 BYN
60 payment
Адзін з алтароў храма знаходзіцца ў кепскім стане і вымагае тэрміновай рэстаўрацыі, на якую цяпер бракуе сродкаў!

Касцёл у Будславе – адзін з самых унікальных у Беларусі. Не толькі таму, што сам храм мае амаль 400 год гісторыі. Але і таму, што тут з 1613 года захоўваецца знакаміты абраз Маці Божай Будслаўскай, да якога штогод прыходзяць дзясяткі тысяч пілігрымаў. У 1994 годзе Папа Рымскі Ян Павел ІІ надаў будслаўскаму касцёлу тытул Basilica Minor – ганаровае званне, якое прысвойваецца выбітнай гістарычнай каштоўнасці, якая з'яўляецца месцам літургічнага і пастырскага паломніцтва.
Унутраныя роспісы касцёла адносяцца да другой паловы XVIII стагоддзя. На жаль, не ўсе яны дайшлі да нас у добрым стане. У сярэдзіне ліпеня 2019 г. распачаліся працы па рэстаўрацыі прасторы вакол алтара св. Юды Тадэвуша, які меў найбольш стратаў тынкоўкі і роспісу. Нажаль, з-за вялікіх выдаткаў на ўмацаванне і рамонт атынкоўкі, неабходна дадатковае фінансаванне для завяршэння рэстаўрацыі ўсёй прасторы. Звяртаемся з просьбай пра дапамогу ў гэтай справе!

ПАДРАБЯЗНЕЙ ПРА КАСЦЁЛ
Гісторыя Будслава пачынаецца з 1504 г., калі манахі бернардынцы атрымалі 600 моргваў (каля 300 га) зямлі для нарыхтоўкі лесу, які выкарыстоўваўся для будаўніцтва Віленскага кляштара. Напрацягу XVI-га ст. Будслаўкі кляштар заставаўся толькі філіяй Віленскага. Росквіт Будслава, ў першую чаргу, звязаны са з’яўленнем тут цудатворнага абраза Маці Божай, які 7 красавіка 1613 г. перадае ў дар бернардынцам кс. Ісаак Салакай, былы капелан ваяводы Яна Паца. Слава пра цуды цудах, якія адбываюцца праз заступніцтва Маці Божай, вельмі хутка распаўсюдзілася сярод вернікаў, што прывяло да росту кляштара і мястэчка. 9 ліпеня 1643 г. быў асвечаны новапабудаваны каменны касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, а ў 1649 г. у ім быў размешчаны выдатны барочны алтар. З-за вялікай колькасці пілігрымаў у 1767 г. было распачата будаўніцтва базілікі, якая пасля асвячэння ў 1783 г. становіцца адным з найбольныш касцёлаў нашай краіны. Гэты велічны храм і сёння цешыць нашыя сэрцы і вочы. Будаўнічыя працы ў інтэр’еры базілікі былі закончаны ў 1781 г., у 1782 г. касцёл атынкаваны, пры гэтым ужо мелася на ўвазе вымаляванне “аптычных” алтароў. Фрэскавы роспіс алтароў, які выканаў мастак Казімір Анташэўскі, імітуе архітэктуру. У 1801 г. невядомым майстрам была завершана працы над другой групай роспісаў – “Крыжовы шлях” і адзіночныя фігуры апосталаў на бакавых сценах і пілонах. Да 1822 г. у інтэр’еры з’яўляюцца яшчэ две групы роспісаў: восем сюжэтных роспісаў на тэму цудаў Будслаўскага абраза Маці Божай і выява Унебаўзяцця Найсвяцейнай Панны Марыі ў купале з фігурамі евангелістаў у ветразях.
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombak payment system.

Belgazprombank
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time and we are ready to help.

Contact Us