Арт Сядзіба - рухавік беларускай культуры

Арт Сядзіба - рухавік беларускай культуры

405 BYN
raised of 3 600 BYN
20 payment
Арт Сядзіба – арганізацыя, якая займаецца беларускай мовай і культурай ужо амаль 8 гадоў.

Дзякуючы падтрымцы з боку грамадства "Арт Сядзіба" зможа развіваць і надалей беларускую культуру.

НА ДЗВІЖУХІ АРТ СЯДЗІБЫ Ў МЕСЯЦ СПАТРЭБІЦЦА 600 РУБЛЁЎ!

САЦЫЯЛЬНЫЯ СЕТКІ АРТ СЯДЗІБЫ – больш за 30 000 падпісантаў, у якіх заўжды змяшчаюцца навінкі беларускай музыкі і афішы культурніцкіх і адукацыйных івэнтаў. Заўжды радыя ВАШЫМ прапановам.
Праца спецыяліста/спецыялісткі ў сацыяльных сетках – 100 рублёў у месяц.

ІВЭНТЫ АРТ СЯДЗІБЫ. Плануем мінімум раз на месяц ладзіць культурніцкія івэнты – 200 рублёў у месяц.

ПАДКАСТЫ. Мы выпускаем 4-5 падкастаў у месяц – 100 рублёў у месяц.

ВІДЭАПРАДАКШН. Калі беларусы і беларускі вяртаюцца з працы і ўключаюць YOUTUBE, перад намі паўстае расейскі і ўкраінскі кантэнт. У Беларусі вельмі мала беларускага кантэнту, а тым болей, відэа-прадуктаў на роднай мове.
Мы плануем: рабіць якасны беларускамоўны кантэнт і тым самым ствараць справядлівую канкурэнцыю замежнаму кантэнту.
Мы будзем рабіць забаўляльныя, асветніцкія, культурніцкія праграмы па-беларуску, тым самым папулярызаваць родную мову. Арэнда апаратуры для здымкаў – 200 рублёў у месяц.

НА ДЗВІЖУХІ АРТ СЯДЗІБЫ Ў МЕСЯЦ СПАТРЭБІЦЦА 600 РУБЛЁЎ!

Мы збіраем 3600, каб выконваць гэты план 6 месяцаў. Падтрымаўшы нас на 60 рублёў – ты падтрымліваеш беларускую культуру на 6 месяцаў.

Пра Арт Сядзібу: За амаль 8 гадоў існавання Арт Сядзіба правяла тысячы імпрэзаў, буйных фестываляў, сярод якіх шматтысячнае святкаванне #БНР100, зладзіла дзясяткі дызайнерскіх, музычных, паэтычных конкурсаў, падняла свае сацыяльныя сеткі да 35 тысяч чалавек, правяла ў Беларусі ўпершыню Дзень вышыванкі, раздала больш за 10 тысяч кіламетраў стужкі з арнаментам, выдала дыскі з беларускай музыкай, зняла некалькі фільмаў, адкрыла ўласную школу арт-менеджараў, апранула ўсю краіну ў вышымайкі.

Мы ў сацсетках:
facebook.com/artsiadziba
instagram.com/artsiadziba
twitter.com/artsiadziba
youtube.com/artsiadziba
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombak payment system.

Belgazprombank
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time and we are ready to help.

Contact Us