Птушыная анлайн сталоўка 2019-2020

Птушыная анлайн сталоўка 2019-2020

Анлайн-сталоўка 2020: https://birdwatch.by/stalouka-2020

Сталоўка з мінулага году: відэа, скрыншоты, каментары: https://birdwatch.by/stalouka-2019


Узімку малыя і сярэднія птушкі часта гінуць праз недахоп корму, схаванага пад снегам.

Есці ім трэба часта, каб падтрымліваць сілы, неабходныя для жыцця на марозе.

Многія з нас ведаюць гэта і вешаюць кармушкі за вокнамі і на дрэвах.

Але многіх з птушак, што прыляцяць падсілкавацца на нашыя сталоўкі у Белавежскай Пушчы, вы наўрад ці ўбачыце ў горадзе.

Сучасныя тэхналогіі аддаляюць нас ад прыроды, але яны могуць і паказаць нам яе. Убачыць зімовае жыццё птушак і зразумець яго будзе цікава многім.

Што мы робім?

У маленькай белавежскай вёсачцы Вугляны, побач з некранутай прыродай, мы пачалі трансляцыю з камеры, якія ў анлайн рэжыме ўсю зіму будуць паказваць жыццё не менш дзесятка відаў нашых птушак тыячам людзей.

Мы ведаем, што важны не толькі цікавы стрым з камер, але і тлумачэнні хто (які від), чаму і для чаго прыляцеў на сталоўку, таму мы каментуем адпаведныя моманты. Таксама мы выкладваем самыя цікавыя скрыншоты і відэа з падзей пад камерай, каб гледачы не прапусцілі тое важанае, што адбываецца на сталоўках і побач з імі.


Чаму гэта патрэбна?

Наша мэта:

Наблiзiць жыццё нашых пернатых суседзяў да ўсiх, каму гэта цiкава;
зацiкавiць яшчэ больш людзей да назiрання i ўсебаковай падтрымкi птушак;
павысiць узровень экалагiчнай самасвядомасцi ў грамадстве.

Зімой 2017, калі мы распачалі першы сезон птушынай анлайн сталоўкі у Залессі, мы пераканаліся ў тым, што сталоўка цікавіць не толькі птушак: трансляцыю паглядзела каля 4500 чалавек з 62 краін Свету: ад Беларусі да Коста-Рыкі

Сталоўка з мінулага году: відэа, скрыншоты, каментары: http://birdwatch.by/stalouka-2019

Бюджэт праекта.

Корм для птушак
Аплата мабільнага трафіка і статычных IP адрасоў для камеры на працягу трох месяцаў яе працы;
Дадатковае абсталяванне для працы камер: мікрафоны, камутацыя і інш.
Арганізацыйна-лагістычныя выдаткі.

Усяго: 800 руб.
Што можа зрабіць кожны з нас?

Дапамагчы птушкам ператрыммацца ўзімку - павесіць кармушку за сваім акном, ці ў двары.


Каманда праекта.

Вадзім Пракапчук. Гаспадар Углянскай птушынай сталоўкі. Эколаг і грамадскі актывіст, супрацоўнік навуковага аддзела НП “Белавежская пушча”, сябра арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” з пачатку заснавання.

Дзьмітры Вінчэўскі. Рэдактар сайта "Птушкі штодня" http://www.birdwatch.by, на якім адбываецца трансляцыя. Арнітолаг і бёрдуотчар з Гродна.

Аляксандр Мініч. Тэхнічны куратар птушынай сталоўкі. Бёрдуотчар, сябра Брэстцкага абластнога аддзялення АПБ.

Дзякуй!
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombank payment system.

Discover more
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time, we are happy to help.

Contact Us