Мультфільм "Вожыкавая палянка" з мнеманічнымі вершыкамі

Мультфільм "Вожыкавая палянка" з мнеманічнымі вершыкамі

3 608 BYN
raised of 5 400 BYN
183 payment
Мы збіраем грошы на пілотны эпізод мультфільма з рыфмаванымі тэкстамі. Яны дапамогуць дзецям прасцей запамінаць новыя словы, а вясёлыя гісторыі будуць развіваць дзіцячую фантазію.

На Сонечнай паляне жыве сям’я вожыкаў: мама, тата і блізняты-важаняты – дзяўчынка і хлопчык на імя Вожа і Пых-Пых. Важаняты, як і ўсе дзеці, надзвычай цікаўныя і любяць гуляць. А яшчэ яны вучаць беларускія словы: лічбы, дні тыдня, колеры, назвы пальцаў і інш. У гэтым ім дапамагаюць кароткія рыфмаваныя вершыкі і лёгкія для запамінання песенькі.

Першая серыя называецца “Гульня ў хованкі”. Яна распавядзе, як па-беларуску правільна лічыць, а таксама пазнаёміць дзяцей са словамі, якія маюць дачыненне да гульні: лічылка, хавацца, шукаць, знаходзіць і інш.

Вось мнеманічны вершык-лічылка:

Раз – у шафе хвост захрас.
Два – знікае галава.
Тры – калючкі прыбяры,
Бачу я іх угары.
Чатыры, пяць – вушы тырчаць.
Шэсць, сем – усюды зірнем!
Восем – мы разяў не зносім.
Дзевяць – і амаль канец,
Хто схаваўся – маладзец.
Я дайшла/я дайшоў да дзесяці
І хачу цябе знайсці.

Мультсерыял будзе складацца з 2-хвілінных эпізодаў з музычнай застаўкай. Сюжэты для серый бяруцца са штодзённага жыцця: гульні, сумесная праца з бацькамі, прагулкі і г.д. Усе сітуацыі – гэта тое, з чым дзіця сутыкаецца кожны дзень. Аднак у некаторых серыях будзе адбывацца і нешта незвычайнае, бо важаняты любяць фантазіраваць і ўяўляць тое, чаго не бывае.

Вожыкавы свет прыдумала дзівосная пісьменніца Ганна Янкута.
Як вожыкі выглядаюць, першай пабачыла сваім магічным позіркам мастачка Святлана Катлярова.
Галасы, музыку і песенкі начаруюць майстры гуку з www.gavarun.by

Грошы пайдуць на аплату мультыплікатару, аніматару, рэжысёру, музыкам, за агучку, звядзенне і мантаж. Удзельнікі паставілі свае самыя нізкія кошты, а некаторыя ўвогуле працуюць за шчыры дзякуй.

Мы вельмі спадзяёмся, што знойдуцца 540 чалавек, якія падтрымаюць нас па 10 рублёў, і мы зробім для вас мультфільм!
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombak payment system.

Belgazprombank
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time and we are ready to help.

Contact Us