Крыж мужнасьці  Булак-Балаховіча для Гістарычнага музея

Крыж мужнасьці Булак-Балаховіча для Гістарычнага музея

2 135 BYN
raised of 3 200 BYN
Незалежная дзяржава заўсёды нараджаецца ў барацьбе. Барацьба трывае, пакуль існуюць людзі, гатовыя ахвяраваць сваімі потам і крывёю ў імя гэтай незалежнасці. На гэтых прынцыпах і ў імя гэтага ідэалу заўсёды вялася барацьба і за Беларускую дзяржаву. Аднак ніколі барацьба не бывае адназначнай і бясспрэчнай, бо ніколі не бываюць ідэальнымі людзі, якія бяруць у ёй удзел.

Для гісторыі змагання за беларускую незалежнасць такой неадназначнай фігурай заўсёды была асоба генерала Станіслава Булак-Балаховіча. Яго біяграфія пакрыта цэлым слоем ідэалагічных міфаў, а палітычныя рашэнні і баявыя дзеянні, якія ён вёў, дагэтуль выклікаюць спрэчкі паміж айчыннымі і замежнымі гісторыкамі. Аднак нельга адмаўляць таго, што сама асоба генерала з’яўляецца часткай нашай гісторыі, ці зыходзячы з яго вызнання сябе беларускім грамадзянінам і гатоўнасці бараніць беларускую рэспубліку, ці з таго, што свае знакамітыя рэйды і паходы ён праводзіў на нашых землях. Тым больш каштоўнымі з’яўляюцца звесткі пра гэтую асобу і падзеі, у якіх ён браў удзел, тым больш каштоўнымі зяўляюцца матэрыяльныя артэфакты, звязаныя з гэтым перыядам беларускай гісторыі.
Шматлікасць вайсковых фарміраванняў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі ў 1917 – 1920 гг., не заўсёды адлюстроўваецца ў колькасці экспанатаў, якімі яна прадстаўлена ў беларускіх музеях. Абумоўлена гэта тым, што большая частка артэфактаў, прама ці ускосна звязаных з беларускай рэспублікай, знаходзіцца за межамі краіны: нешта было вывезена эмігрантамі, нешта – замежнымі захопнікамі; айчынныя зборы альбо патрапілі ў закрытыя архівы, альбо былі адмыслова ці выпадкова знішчаныя. Аднак гэтую сітуацыю можна змяніць. У 2019 г. Нацыянальнаму гістарычнаму музею на закупку быў прапанаваны шэраг артэфактаў з прыватнай калекцыі, у склад якой ўваходзяць:

1. “Крыж мужнасці” узору 30-х гадоў ХХ ст. Уручаўся афіцэрам і жаўнерам вайсковых фарміраванняў генерала Станіслава Булак-Балаховіча.

2. Пасведчанне кавалера “Крыжа мужнасці” ад 1 сакавіка 1933 г. за подпісам генерала Станіслава Булак-Балаховіча.

3. Ліст Яна Хмелеўскага, памочніка Станіслава Булак-Балаховіча, ад 10 ліпеня 1939 г.

Кошт усіх прадметаў складае 3200 беларускіх рублёў, з улікам 6% для платформы MOLAMOLA. Гэтая калекцыя артэфактаў не мае аналагаў сярод збораў беларускіх музеяў. Аднак, па пэўных прычынах, Нацыянальны гістарычны музей не ў стане вылучыць бюджэтныя сродкі на яе набыццё. У сувязі з гэтым, мы звяртаемся да ўсіх тых, каму неабыякава гістарычная спадчына Беларусі, з прапановай фінансава падтрымаць акцыю збору сродкаў для гэтых рэчаў. Пры пазітыўным вырашэнні дадзенай справы, гэтыя прадметы можна будзе пабачыць як на часовых юбілейных выставах, так і ў пастаяннай экспазіцыі, якая размесціцца ў новым будынку Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombak payment system.

Belgazprombank
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time and we are ready to help.

Contact Us