Альбом вайсковых песняў «Белы легіён»

Альбом вайсковых песняў «Белы легіён»

425 BYN
raised of 5 000 BYN
20 payment
Упершыню ў Беларусі выдаецца зборнік беларускамоўных патрыятычных шыхтавых песен «Белы Легіён»

Менавіта ў наш час патрэбны моцныя эмацыйныя, натхнёныя, баявыя патрыятычныя спевы. Вось зараз, калі грызем адзін аднога на глебе беларусы-ліцвіны-лацінка-выбары… Мы перад выбарам, альбо страціць гэтую хоць і недасканалую, але нашую дзяржаву, альбо згуртавацца вакол Айчыны і на ўвесь свет сказаць — мы гатовыя яе бараніць!

Праект быў створаны каб знайсці рэсурсы на звядзенне 12 песен першага ў Беларусі зборніка беларускамоўных вайсковых песняў «Белы легіён».


ГРОШЫ
🎯 На звядзенне адной песні пойдзе 300—400 руб. Альбом «Белы легіён» налічвае 12 песен, у выніку 4800 руб.
🚨 Яшчэ плацім за паслугі МолаМола ды падаткі Беларусі, мы жа ўсё легальна робім.


ДАДАТКОВА ШУКАЕМ
🎤 Музык, якіх кранае тэма
🎨 Дызайнераў_рак, якіе аформяць альбом


ЗАЎВАГА
💯 Увесь альбом будзе выкладзены на старонцы праекта! Бясплатна!
🔆 Хочам усё зрабіць (а не толькі грошы сабраць на звядзенне) да 2 лютага, каб паспець да дня нараджэння Кастуся Каліноўскага!


АЛЬБОМ
❶ Я сын таго краю (А. Змагар, А. Мельнікаў)
② За Радзіму, за герояў (А. Чумакоў, З. Сасноўскі)
③ Літвін (Стары Ольса)
④ Сонца нам дапаможа (Л. Вольскі, З. Вайцюшкевіч)
⑤ Мы выходзім, сонца свеціць (С. Макей)
⑥ Гімн Белага легіёна (А. Мікус)
⑦ У гушчарах (М. Шчаглоў-Куліковіч, Н. Арсеннева)
⑧ Марш Белага легіёна («Трымайся Маці», невядомы аўтар)
⑨ Мы выйдзем шчыльнымі радамі, 1918 г. (У. Тэраўскі, М. Краўцоў)
⑩ Беларусь, наша Маці краіна, 1955 г. (В. Агапкін, Н. Арсеннева)
⑪ Мы на маршы (невядомы аўтар)
⑫ Шыхт зважай (невядомы аўтар)


ІНІЦЫЯТАРЫ
Сяргей Бульба (Чыслаў)
Заснавальнік і кіраўнік Белага легіёну, грамадскі дзеяч
+380 734 258 110 (Viber, WhatsApp)
Bulba07@gmail.com
https://www.facebook.com/siarhiej.bulba

Зміцер Сасноўскі
Стваральнік і кіраўнік гурта Стары Ольса, ветэран Белага легіёну
+375 29 342-57-91
zsasnouski@tut.by
https//vk.com/id9356617
https://www.facebook.com/zsasnouski


ПЫТАННІ/АДКАЗЫ
— Гэта палітычны праект?
— Абсалютна НЕ! Гэта патрыятычны праект, які нікога і ні да чаго не заклікае. Ён патрэбны для абуджэння пачуцця гонару за продкаў і сваю Айчыну.

— Патрыятычные шыхтавые песні гэта?
— Гэта спевы для выканання ў шыхце — у страі. Яны ўзбуджаюць псіхіку і служаць для стварэння дужага і ўзнёслага настрою.

— Хто спявае гэтыя песні?
— Зміцер Сасноўскі + легіянеры + валанцёры-спевакі

— Я спявак_чка ці музыка, хочу паўдзельнічаць! Ці можна далучыцца?
— Вітаем прапановы! Можна з намі запісацца, але патрэбна сутрэцца і паказаць свой голас.

— Калі дадзіце паслухаць песні?
— Па чарзе на старонцы праекта будзем выкладаць у адчынены доступ, адразу як зробім

— Песні будуць запісаныя наноў?
— Так, легіянеры і музыкі запішуць усе песні разам і па-новаму - у моцным эмацыйным выкананні.


СМІ
https://budzma.by/news/biely-lehijon-skladanka.html
https://www.racyja.com/kultura/zbornik-belaruskamounykh-patryyatychny
https://novychas.by/kultura/uperszynju-u-belarusi-vydaecca-zbornik-belaruskamo
https://zbsb.org/news/ads/upershynyu-belarusi-vydaetstsa-zbornik-belaruskamo-nykh-patryyatychnykh-shykhtavykh-pesen-bely-legiye


НАВІНЫ
1.12.219 Відэа-зварот ініцыятараў праекта https://youtu.be/ZxA170K-UQE
4.12.2019 Сабралі на звядзенне першай песні, дзякуй усім вялікі!


ПАДТРЫМКА
Анатоль Новікаў
Калі ўзніклі перашкоды ці пытанні па падтрымцы праекта, пішыце мне ;)
+375 29 6-044-033
https://www.facebook.com/anatolnovikau
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombak payment system.

Belgazprombank
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time and we are ready to help.

Contact Us