Вулічная фотавыстава ля сцен Крэўскага замка

Вулічная фотавыстава ля сцен Крэўскага замка

150 BYN
raised of 3 720 BYN
15 payment
З першымі вясновымі кветкамі і да зімы - пакуль снягі не замятуць сцяжынкі, ля слаўнага Крэўскага замка расквітнее выстава фатаграфіі: мікрагісторыі з мястэчка, якое залатымі літарамі ўпісана ў старонкі сусветнай гісторыі.

Гэты праект - адзін з крокаў на шляху вяртання Крэва на турыстычную карту Беларусі.
Каманда энтузіястаў ужо рэалізоўвае некалькі ініцыятыў:

- майстар-клас па фатаграфіі без фотакамеры
http://kreva.travel/2019/09/17/art-piknik-u-kreve-robim-zdymki-bez-fotakamery-i-kashtuem-sup-z-krapivy/

- аднаўленне яўрэйскіх могілкаў
https://www.svaboda.org/a/30264464.html

- штогадовыя калядаванні https://youtu.be/ANaXcyUaokA
- масленіца http://kreva.travel/photo/maslenitsa-na-yuravaj-gary/

Падтрымайце чарговую добрую справу!

Усе вашыя ахвяраванні пойдуць на друк 20 здымкаў памерам 1х1.5м на матэрыяле, які стрывае сонца і дажджы, а таксама на набыццё адмысловых труб для каркаса. І, вядома ж, на арганізацыю вернісажу:

- 2400BYN друк (пластык + ламінацыя, 30кв.м.);
- 750BYN каркас (7 тумбаў з профільнай трубы, 150м, застануцца ў спадчыну Крэву для арганізацыі падобных імпрэзаў у будучыні);
- 6% камісія MolaMola;
- рэшта на фуршэт і сувеніры.

Даты праекта: красавік-лістапад 2020
Для Крэва, яго жыхароў і гасцей. З любоўю!
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombak payment system.

Belgazprombank
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time and we are ready to help.

Contact Us