Развіццё “Ідэйнага падкаста” і падкаст-супольнасці Беларусі

Развіццё “Ідэйнага падкаста” і падкаст-супольнасці Беларусі

555 BYN
raised of 1 000 BYN
ХТО МЫ?

“Ідэйны падкаст” - гэта штотыднёвыя гутаркі пра палітыку і грамадства ў Беларусі. Кожную нядзелю Антон Раднянкоў, Глеб Мартынаў і Іван Шыла сядаюць за мікрафонам, каб абмеркаваць, як зрабіць з Беларусі хворага чалавека Беларусь здаровага.

“Ідэйны падкаст” публікуецца Цэнтрам новых ідэй, які таксама з’яўляецца арганізатарам Belarus Podcast Day.


ЧАМУ МЫ ВЫРАШЫЛІ САБРАЦЬ ГРОШЫ?

У гэтым годзе мы ўпершыню зладзілі жывы запіс падкасту, які прайшоў з вялікім поспехам і сабраў каля 50 чалавек. Вось тут можна пабачыць прыўкрасныя фоткі: http://bit.ly/2OJqpTi

Таксама мы арганізавалі першы Belarus Podcast Day, які прайшоў з не меншым поспехам і больш чым 100 удзельнікамі (не менш прыўкрасныя фоткі тут: http://bit.ly/384V9FR)

І ведаеце што? Мы думаем, што трэба працягваць будаваць кам’юніці “Ідэйнага падкаста” і прасоўваць падкасты далей! Але праўда ў тым, што мы не можам зрабіць усё самі.


ШТО МЫ БУДЗЕМ РАБІЦЬ?

Мы просім вас заданаціць грошы, якія пакрыюць арэнду памяшкання і пячэнькі для ўдзельнікаў падчас чатырох штоквартальных жывых запісаў “Ідэйнага падкасту” і наступнага Belarus Podcast Day - усё гэта мы зробім цягам 2020 году.

Вось і ўсё - цяпер лёс Беларусі ў вашых руках!

Як сумленныя людзі мы апублікуем усе чэкі, паперкі, фоткі, усё што хочаце на сайце Цэнтра новых ідэй.


НЕАБХОДНАЯ СУМА: 1000 РУБЛЁЎ
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombak payment system.

Belgazprombank
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time and we are ready to help.

Contact Us