Дапамога сям'і Зміцера Шэвеля

Дапамога сям'і Зміцера Шэвеля

2 380 BYN
raised of 3 700 BYN
З Торуня прыйшла трагічная навіна: памёр Зьміцер Шэвель, які змагаўся з наступствамі інсульта. Мы выказваем спачуваньні ўсім хто яго ведаў. Збор сродкаў пакуль не спыняецца - тысяча эўра ўжо пералічанаяжонцы памерлага, наступныя ахвяраваньні будуць скіраваныя на аплату выдаткаў сям'і Зміцера Шэвеля.

Нашага сябру Зміцера Шэвеля напаткала бяда - 15 студзеня падчас знаходжання ў Торуні (Польшча) у яго здарыўся інсульт. У торуньскім ваяводскім шпіталі была зробленая складаная аперацыя, пасля якой пацыент знаходзіўся ў непрытомным цяжкім стане. З ім была жонка Таццяна. Сытуацыя ўскладняецца тым, што прыбыўшы на месца працаўладкавання, Зміцер яшчэ не займеў медычнай страхоўкі (працадаўца тлумачыў жонцы, што яшчэ не паспеў аформіць дакументы). У выніку апроч цяжкога стану здароўя паўстала патрэба весці юрыдычныя спрэчкі з працадаўцам. З

Зміцер Шэвель - актывіст Беларускага Народнага Фронту і незалежнага прафсаюза РЭП з Лагойску. Пасля адной з палітычных акцыяў ён быў звольнены з працы ў Беларусі па выразна палітычных матывах і быў вымушаны шукаць працу за мяжой. Падрабязнасці звальнення Зміцера адлюстраваныя на старонках незалежнай прэсы:
Новы Час: https://novychas.by/palityka/aktyvista_partyi_bnf_zvoljnili
Свободные новости: https://www.sn-plus.com/ru/page/society/4321

Збор сродкаў у Польшчы каардынуецца праз няўрадавую арганізацыю "Беларускі дом" - інфармацыя на беларускай і на польскай дасяжная тут http://belaruskidom.eu/dapamozham-zmiceru-shevelyu/?fbclid=IwAR0RvX19ufnlAUXt0XRManinOMrUTxhZkBBKu_S6RqW8ESBZuI9OQmu-ePo
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombak payment system.

Belgazprombank
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time and we are ready to help.

Contact Us