Тэрміновая дапамога ў справе за Незалежнасьць!

Тэрміновая дапамога ў справе за Незалежнасьць!

1 075 byn
raised of 1 500 byn
Шаноўнае спадарства! Мяне завуць Натальля Саматыя.
Я грамадская актывістка, бяру ўдзел практычна ўва ўсіх акцыях ушанаваньня памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій, мітынгах за Незалежнасьць Беларусі, у шэсьцях на Дзень Волі, Чарнобыльскіх шляхах, Слуцкім Збройным Чыне. З'яўляюся абаронцам Курапат, штотыдзень на Курапацкай варце
У сьнежні мінулага года, я, грамадзянка Беларусі, выйшла на вуліцы і плошчы Менска, каб выказаць сваю нязгоду з планамі інтэграцыі з Расіяй, якія вырашыла праводзіць улада. Негледзячы на тое, што і Канстытуцыя і міжнародныя дамовы нашай краіны даюць мне права вольна выказваць сваё меркаванне і ўдзельнічаць у мірных сходах, я цяпер мушу сплаціць 1402 рубля і 50 капеек (55 базавых) за тое, што вольна выйшла і выказала сваю думку. Плюс прымусовы збор па выканаўчаму "производству" у памеры дзесяці адсоткаў за тое, што яны "працуюць".
Я ўжо на пенсіі і яна невялікая. Негледзячы на тое, што амаль 40 гадоў я сумленна прапрацавала ў сістэме адукацыі, выхавала годных грамадзянаў Беларусі, за якіх не сорамна. Ніколі не брала ўдзел у складзе дзяржаўных выбарчых камісій. Неаднаразова была незалежным назіральнікам на выбарах. Маю інваліднасць (3 група, анкалагічнае захворванне і хвароба сэрца)
Паколькі сама не ў стане аплаціць гэтыя велізарныя "падаткі за Незалежнасьць", вымушаная зьвярнуцца да дапамогі да ўсіх, хто не застанецца абыякавым, бо я ўжо атрымала пастановы і позвы ў аддзел прымусовага выкананьня і калі я не сплачу гэтыя сумы, то іх здымуць з маёй пенсіі.
Калі збор перавысіць мэту, я падзялюся грашыма з сваімі паплечнікамі, якія разам са мной выходзілі на снежаньскія акцыі.
Таксама хачу звярнуць увагу на тое, што кампанія BY_help вядзе збор для ўдзельнікаў акцый за незалежнасць па спасылцы http://bit.ly/2FxROCq
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombank payment system.

Belgazprombank
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time, we are happy to help.

Contact Us