#vershybrest: 17 вершаваных муралаў у Берасці

#vershybrest: 17 вершаваных муралаў у Берасці

160 BYN
raised of 3 400 BYN
Прывітанне, мяне завуць Дзяніс і я аматар нашай беларускай культуры. Разам са сваёй камандай у канцы 2019 года я пачаў рэалізоўваць праект #vershybrest, зрабіўшы ў Берасці тры муралы з вершамі Максіма Багдановіча, Генадзя Бураўкіна ды Ніны Мацяш (як гэта было - http://bit.ly/2ueIVLR ). І мы не плануем спыняцца!

Зараз, разам з Агенцтвам Рэгіянальнага Развіцця "Дзедзіч" і пры падтрымцы гарадскіх уладаў, мы плануем дадаць яшчэ 17 муралаў з вершамі. Але нам патрэбна і твая дапамога.

Можна дапамагчы нам рублём. На стварэнне 17 вершаваных муралаў нам патрэбна 3400 рублёў, якія пойдуць на фарбы, трафарэты ды працу мастакоў.

Таксама ты можаш прапанаваць вершы і прагаласаваць за тыя, што апынуцца на сценах горада. Зрабіць гэта можна проста запоўніўшы форму: http://bit.ly/38NFR8z.

А калі ты мастак ці дызайнер, можаш дапамагчы нам стварэннем вершаваных арт аб’ектаў. Калі жадаеш, то пішы на пошту: dzedzich.video@gmail.com.

Яшчэ ты можаш прапанаваць месца для будучых муралаў. Сцены павінна адпавядаць наступным крытэрыям: роўная паверхня альбо паверхня караед (не шуба), умераны колер сцяны, знаходжанне ў цэнтры ці ў людным месцы. Вось пошта для прапаноў і сувязі: dzedzich.video@gmail.com.

За навінамі праекта можна сачыць па хэштэгу #vershybrest (https://www.instagram.com/vershy.brest/ ).
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombak payment system.

Belgazprombank
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time and we are ready to help.

Contact Us