Турыстычны каталог па Стаўпецкім краі

Турыстычны каталог па Стаўпецкім краі

862 BYN
raised of 3 000 BYN
Вітаем усіх, шаноўнае панства. Мы – Стаўбцоўская філія Таварыства беларускай мовы - шукаем сродкі на выданне прадукта нашай калектыўнай творчасці – першага каталога для велатурыстаў па Стаўбцоўскім раёне. Каталог уключае ў сабе пяць маршрутаў, што праходзяць уздоўж добраўпарадкаваных аўтамабільных дарог - прыдатных для руху на ровары, ці аўтамабілю.

ШТО Ў ІМ ЦІКАВАГА?

Прапанаваныя намі маршруты праляглі праз самыя адметныя і цікавыя мясціны Стаўпеччыны. З дапамогай каталога вы зможаце азнаёміцца з каталіцкімі святынямі Налібоцкага краю, даведацца пра славутых землякоў, ураджэнцаў Жукава Барка, пачуць прозвішчы яўрэйскіх сем’яў – прадпрымальнікаў і буржуа, што адыгрывалі не апошнюю ролю ў жыцці павятовага горада. Магутны Нёман памятае часы суднаходства па сваіх водах, а гарадская плошча – шум кірмашовай шматмоўнай гоманкі. Стаўпеччына – энцыклапедыя архітэктуры міжваеннага часу: тут і велічныя касцёлы нэаготыкі, і рамантыка польскага нацыянальнага стылю, і лаканічнасць фундаменталізму.
Гэта край славутага песняра беларускага народа – Коласаўскія мясціны таксама ўвайшлі маршрутам у наш каталог!

НАВОШТА ЁН З’ЯВІЎСЯ?

Развіццё роварнай тэматыкі, як формы актыўнага баўлення часу, нагоды для пераўтварэння і развіцця гарадской прасторы, а таксама цікавасць да Беларусі: прыгажосці яе прыроды, мясцінаў, непаўторнасці сваёй, адметнай архітэктуры, што выявілася ў шматлікіх тэматычных гайдах, ютуб-аглядах, тэлеграм-каналах, агульная колькасць і крэатыўнасць якіх за апошнія гады аб’ектыўна павялічвалася – усё гэта, разам з любоўю аўтараў да Стаўпеччыны, стала тым чыннікам, што паўплываў на падрыхтоўку каталога – нашай невялікай лепты ў агульную справу.

ЧЫМ ДАПАМАГЧЫ?

Мы збіраем грошы на выданне 500 асобнікаў, шчыра размясціўшы электронны варыянт кніжкі ў інтэрнэце (https://drive.google.com/file/d/1GOvoJI-M3fbx2KQN0ts2YvPCU4aebSWT/view?usp=sharing) – такім чынам вы маеце ўнікальную магчымасць (!) азнаёміцца са зместам і вырашыць для сябе: ці варты ён выдатку сродкаў.

Калі вы хочаце атрымаць асобнік (-і) каталогу, то ахвяруйце ад 10 рублёў і абавязкова напішыце ў прыватныя паведамленні аб гэтым.
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombak payment system.

Belgazprombank
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time and we are ready to help.

Contact Us