Годны Дзень Волі 2020!

Годны Дзень Волі 2020!

6 846 byn
raised of 6 000 byn
Абставіны ў Беларусі і свеце вымусілі ўсіх заяўнікаў масавых мерапрыемстваў да Дня Волі адмовіцца ад сваіх планаў. Каманда БНР100 таксама рыхтавала некалькі мерапрыемстваў з нагоды 102-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, але спыніла іх падрыхтоўку.

Так сталася, што і ў 2018, і ў 2019 годзе ў нас атрымалася зрабіць тое, што і самім здавалася практычна немагчымым. І зараз мы не можам проста скласці рук і казаць, што ўсё дрэнна. Таму мы вырашылі не пакідаць беларусаў без свята на Дзень Волі і арганізаваць адзначэнне БНР102 у фармаце анлайн-свята «Годны Дзень Волі» з удзелам вядомых беларускіх дзеячаў культуры, грамадскіх актывістаў і музычных гуртоў.

Гэта будзе новы і ўнікальны для нас досвед арганізацыі свята ў абсалютна незвычайных умовах. Наша задача з дапамогай сучасных новых медыя аб’яднаць беларусаў у розных кутках Зямлі і праз анлайн-трансляцыю з насычанай праграмай і цікавымі гасцямі злучыць агульным сігналам беларусаў для якіх Дзень Волі — галоўнае нацыянальнае свята, стварыць атмасферу еднасці, салідарнасці годнасці.

Спадзяемся, што трансляцыю падхопяць папулярныя беларускія СМІ і блогеры, а беларусы падтрымаюць фінансава яе арганізацыю.

Сродкі патрэбныя на:
- арэнду пляцоўкі і відэа-абсталявання для трансляцыі,
- арэнду музычнага абсталявання,
- афармленне студыі,
- прасоўванне падзеі ў сацыяльных сетках,
- дызайнерскую працу,
- лагістыку,
- здымкі ролікаў і сюжэтаў, якія папулярызуюць Дзень Волі і БНР,
- правядзенне інфармацыйнай кампаніі па папулярызацыі фарматаў самастойнага адзначэння Дня Волі і іншыя спадарожныя выдаткі.

Як і ў мінулыя гады, мы збіраем грошы толькі на бягучыя выдаткі, без заробкаў і ганарараў для каманды арганізатараў.

Давайце разам і годна адзначым Дзень Волі 2020 і БНР102.

Уся падрабязная інфармацыя на http://hodna.by і http://bnr.by

Хто знаходзіцца не ў Беларусі, мае замежныя карткі, можна перавесці сродкі праз збор ахвяраванняў на Facebook: https://www.facebook.com/donate/207869270462838/ (чакаем апрува ад facebook пакуль)
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombank payment system.

Belgazprombank
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time, we are happy to help.

Contact Us