#АртПроездной: падтрымка асветніцкаму праекту Wir.by

#АртПроездной: падтрымка асветніцкаму праекту Wir.by

This campaign has been verified by MolaMola

370 byn
raised of 1 500 byn
Асветніцкі праект Wir.by робіць лекцыі і падкасты пра беларускую і сусветную культуру з навукоўцамі і даследчыкамі.

На wir.by вы знойдзеце аўдыё, відэа, артыкулы, гульні і спецпраекты пра гісторыю, лінгвістыку, літаратуру, кіно, жывапіс, архітэктуру і міфалогію.

Каб і надалей ствараць новыя матэрыялы, нам неабходныя сродкі на:
- Запіс новых лекцый і падкастаў
- Апрацоўку матэрыялаў

Мэта wir.by — папулярызаваць беларускую культуру і паказаць яе ў сусветным кантэксце. Мы ствараем унікальны кантэнт, які адначасова і адукацыйны, і забаўляльны.

На дадзены момант на сайце можна паглыбіцца ў беларускія шалёныя 20-я гады мінулага стагоддзя, паглядзець лекцыі ў Нацыянальным мастацкім музеі, паслухаць пра малавядомыя, але вельмі блізкія славянскія мовы, пагуляцца з Мапай беларускіх легенд, пачытаць пра гісторыю беларускага кіно, паглядзець лекцыі пра самыя важныя творы еўрапейскай літаратуры, даведацца ад лінгвіста Антона Соміна, якую мову можна назваць роднай, паглядзець, што занатоўвалі на сённяшнюю дату вядомыя пісьменнікі ў сваіх дзённіках, а таксама прачытаць артыкулы пра міфалогію, лінгвістыку і архітэктуру.

У бліжэйшы час мы плануем:

- Зрабіць лекцыі пра цудоўнага мінскага мастака Мая Данцыга;
- Распавесці разам з Нацыянальным мастацкім музеем сакрэты карціны Яна Дамеля «Маленне аб чашы», а таксама расказаць пра ўнікальны артэфакт «Царскія вароты»;
- Выпусціць лекцыі пра старажытнабеларускую літаратуру эпохі Барока, Сярэднявечча, Рэнесансу і Асветніцтва;
- Паведаміць, як мастак Іван Айвазоўскі звязаны з Мінскам;
- Нарэшце разабрацца, як звязаныя мова і палітыка;
- Стварыць падкаст пра кнігі;
- Навучыць усіх адрозніваць Купалу і Коласа.
І шмат чаго яшчэ, цікавага і карыснага.

З вашай дапамогай мы можам зрабіць больш і лепш!
Віруйма разам!
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombank payment system.

Belgazprombank
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time, we are happy to help.

Contact Us