#AртПроездной: падтрымайце Галерэю сучаснага мастацтва "Ў"!

#AртПроездной: падтрымайце Галерэю сучаснага мастацтва "Ў"!

This campaign has been verified by MolaMola

6 345 byn
raised of 10 000 byn
Нашы добрыя, любімыя сябры! Мы звяртаемся да вас за падтрымкай.

58-я Венецыянская арт-біенале 2019-га года называлася «May you live in interesting times», што, па іроніі, з'яўляецца перакладам на ангельскую мову старажытнага кітайскага ... праклёну. Зараз мы ўсе знаходзімся ў эпіцэнтры гэтых «interesting times». Мы б нават сказалі, VERY interesting times! Практыка паказвае, што такія часы могуць быць вельмі плённымі для развіцця мастацтва, думкі, эксперыментаў і пошукаў новых нечаканых шляхоў, формаў і сэнсаў. Але, на жаль, яны ж могуць стаць сапраўды цяжкім выпрабаваннем для арт-інстытуцый і людзей, якія задзейнічаны ў гэтай сферы.

Заўсёды няёмка сябе хваліць, але ёсць аб'ектыўныя факты, якімі мы сапраўды ганарымся. Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" - гэта найстарэйшая незалежная арт-пляцоўка для лакальнага і міжнароднага культурнага дыялогу, якая мае пятнаццацігадовы досвед працы ў галіне сучаснага мастацтва і больш за дзвесце паспяхова рэалізаваных праектаў у Беларусі і Еўропе з удзелам беларускіх і замежных мастакоў, куратараў і экспертаў, шырокай міжнароднай сеткі інстытуцыйных партнёраў. Мы не раз перамагалі на міжнародных арт-івэнтах, з'яўляліся пляцоўкай для самых смелых эксперыментаў і арт-праектаў, а таксама падзялялі нашу прастору са мноствам адукацыйных, сацыяльных, грамадзянскіх і проста добрых, карысных і сардэчных ініцыятыў.

Мы заўсёды рады падтрымаць любыя стромкія дзвіжухі і творчыя пошукі, за гэты час нам удалося сфармаваць вакол сябе сапраўдны круг сяброў: выдатных мастакоў, партнёраў, спецыялістаў, гледачоў і наведвальнікаў, усіх ВАС! І мы шчыра верым у тое, што ўсё гэта не дарма, што шоЎ мастацтва маст гоў он, што хутка мы зноў адкрыемся для яшчэ больш маштабных і яркіх праектаў, цёплых абдымкаў і любові! Незадоўга да сыходу на каранцін мы рыхтавалі для вас новыя адукацыйныя, культурныя і арт-праекты, якія, па зразумелых прычынах, прыйшлося адкласці і перанесці. І цяпер нам патрэбная дапамога, каб працягнуць над імі працаваць, Планаў у нас сапраўды шмат, але для іх рэалізацыі нам трэба проста застацца ў жывых :)

Сябры, на бліжэйшы час нам жыццёва неабходна сума ў 10 000 рублёў. Гэта той мінімум, з якім мы зможам хоць неяк застацца на плаву і не дазволіць нашай прасторы растварыцца ў прасторы. Гэтыя грошы дазволяць нам несці расходы па падтрыманні прасторы і закрыццю фінансавых абавязкаў, не пазбавіцца натхнення і аптымізму і пасля заканчэння гэтага нялёгкага перыяду сустрэцца з вамі ўсімі на выставах, лекцыях і дыскусіях!

Мы будзем бязмерна ўдзячныя любой дапамозе і нават намеру дапамагчы. Мы любім вас і спадзяемся на ўзаемнасць, падтрымку і цеплыню. Падтрымайце галерэю і іншыя арт-інстытуцыі ў гэтыя, безумоўна, interesting, але вельмі няпростыя times!

Беражыце сябе, заставайцеся здаровымі і не страчвайце аптымізму і як мы добра ведаем - безумоўная любоў і мастацтва спасуць гэты свет!

Безумоўна ваша Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombank payment system.

Belgazprombank
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time, we are happy to help.

Contact Us