Праект ад крамы Symbal.by «ПераЖыве Беларусь»

Праект ад крамы Symbal.by «ПераЖыве Беларусь»

This campaign has been verified by MolaMola

18 095 byn
raised of 20 000 byn
Увага! Нечакана 11 чэрвеня Белгазпрамбанк спыніў супрацу з MolaMola і заблакаваў прыём сродкаў праз сваю сістэму: https://nn.by/?c=ar&i=253418

Па рэкамендацыі каманды MolaMola, калі вы хочаце падтрымаць працу нашай крамы і праект «ПераЖыве Беларусь», то мы публікуем іншыя спосабы як можна зрабіць пералік сродкаў:

1. На картку: mastercard 5442 0645 3462 0290 ці visa 4373 5000 0690 0914 праз https://perevod.alfabank.by/
2. Па спасылцы InSync: https://bit.ly/3dVBRpd
3. Проста нешта набыць у краме: https://symbal.by/

Мы, Кампанія Symbal.by, спынілі працу ўласнага швейнага цэха ў звычайным фармаце і перанакіравалі дзейнасць нашых швей і ўсёй каманды на вытворчасць павязак для шматразовага выкарыстання і іх бясплатны распаўсюд для тэрміновых патрэбаў.

Вось як выглядае наш швейны цэх:
https://www.youtube.com/watch?v=4zqUoAkdi34

Не ведаем колькі працягнецца пандэмія, што чакае беларусаў і нашую краіну, але разумеем, што зараз гэта амаль адзіны варыянт, як нам захаваць і калектыў, і працоўныя месцы, і зрабіць карысную справу для беларусаў, калі ўлады па-ранейшаму спрабуюць замоўчваць рэальную сітуацыю з каранавірусам у нашай краіне і спрыяюць панічным настроям у грамадстве.

Зараз штодзённа на сабраныя сродкі мы шыем бясплатныя шматразовыя чатырохслойныя павязкі (тканіна — бязь) і перадаем іх у розныя ўстановы па аператыўных заяўках.

Увага! Мы звяртаемся да медыцынскіх арганізацый, грамадскіх ініцыятыў і кампаній, валанцёраў, якія вядуць барацьбу з каранавірусам у Беларусі, праз форму на нашым сайце пакіньце заяўку на павязкі, а мы арганізуем аператыўную перадачу: https://symbal.by/t/1747-covid-19/

Пра ход акцыі, збор сродкаў, вытворчасць павязак і іх бясплатны распаўсюд мы расказваем у нашых сацыяльных сетках (спасылкі ў профілі).

Нашыя кантакты:
+375 (29) 651-18-18 (A1)
+375 (33) 651-18-18 (МТС)
+375 (25) 651-18-18 (Life)
symbalby@gmail.com

Наш адрас:
Мінск, пр-т Машэрава, д. 18 (1 паверх, уваход з праспекта).

Форма для заявак на павязкі:
https://forms.gle/hCescm9Sr7hymnE37

Перавесці грошы трымальнікам не беларускіх картак можна тут: https://www.donationalerts.com/r/symbalby

Заўважым, што белыя чатырохслойныя шматразовыя павязкі, выпушчаныя праз гэты збор сродкаў, мы на 100% бясплатна накіроўваем на патрэбы медыцынскіх арганізацый, грамадскіх ініцыятыў і кампаній, валанцёраў, якія вядуць барацьбу з каранавірусам у Беларусі. Форма для заявак вышэй.

Асобную серыю чорных шматразовых павязак з нацыянальнымі беларускімі сімваламі, якую мы запусцілі ў вытворчасць і продаж, мы прадаем праз наш сайт і краму на пр-це Машэрава, 18, каб за заробленыя грошы ўтрымаць кампанію і арэндаваныя намі памяшканні. Перадзамовы на іх мы адкрылі тут: https://symbal.by/products/vopratka/paviazki/
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombank payment system.

Belgazprombank
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time, we are happy to help.

Contact Us