Раздача масак людзям сталага веку і інфармацыя па бяспецы

Раздача масак людзям сталага веку і інфармацыя па бяспецы

This campaign has been verified by MolaMola

Беларусь уваходзіць у небяспечную стадыю ўзроўню захворвання каронавіруснай інфекцыяй COVID-19. Паміж тым, шмат хто з нашых жыхароў не ведаюць, як сцерагчыся ад хваробы, не маюць сродкаў індывідуальнай бяспекі.

Праз гэта яны могуць быць не толькі быць небяспечнымі для сябе (напрыклад, як людзі пенсійнага ўзросту, якія знаходзяцца ў групе рызыкі), але і ўяўляць небяспеку для іншых.

Месцам падвышанай небяспекі ва ўмовах пандэміі з'яўляецца грамадскі транспарт. У некаторых краінах на час каранціну зусім адмовіліся ад ягонай працы. Аднак у Беларусі ўлады не ідуць на падобныя крокі. Таму мы, грамадскія актывісты, хацелі б зрабіць грамадскі транспарт больш бяспечным месцам.

На сабраныя сродкі будуць набытыя:
- медыцынскія маскі
- санітайзеры для дызынфекцыі рук.
- вырабленыя памяткі пра бяспечныя паводзіны.

Мы ўжо правялі адну падобную акцыю, у якой удзельнічалі актывісты Руху "За Свабоду" каля ўваходу ў метро Якуба Коласа (https://belsat.eu/in-focus/covid-19-304-infikavanyh-ale-infarmatsyi-i-zahadau-nedastatkova/). Яна паказала неабходнасць падобных дзеянняў надалей: 200 масак былі раздадзеныя за 15 хвілінаў. Шмат хто з людзей апраналі маскі на месцы, некаторыя прасілі для сваякоў.

На момант раздачы (2.04.2020) у нас атрымалася набыць маскі па 1 руб. 59 капеек. Санітайзераў купіць было немагчыма, быў набыты адпаведнік-дызынфектар за 2 рублі. Друк кожнай памяткі ад 8 капеек у залежнасці ад тыражу.

Усе грошы будуць накіраваныя на набыццё масак, дызынфектараў і памятак па меры паступлення. Раздачы будуць праведзеныя ў Мінску і шэрагу гарадоў Беларусі. Пасля кожнай будзе прадстаўленая справаздача пра выдаткаваныя сродкі.

Беражыце сябе! У сённяшняй сітуацыі ў шмат якіх сітуацыях салідарнасць і супольныя дзеянні па прафілактыцы выратуюць жыцці.
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombank payment system.

Discover more
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time, we are happy to help.

Contact Us