COVID-19: Збор на дапамогу гарадзенскім медыкам

COVID-19: Збор на дапамогу гарадзенскім медыкам

This campaign has been verified by MolaMola

7 379 byn
raised of 7 000 byn
Калі захварэюць дактары, то хто будзе ратаваць нас? Валанцёры Гродна адкрылі збор сродкаў на дапамогу медыкам у барацьбе з COVID-19

Таму што пацыентаў можа быць шмат і медыкі не ведаюць, колькі можа спатрэбіцца сродкаў індывідуальнай абароны, масак, рэспіратараў, абаронных экранаў і касцюмаў, сродкаў дэзінфекцыі і гэтак далей. І таму медыкі прымуць любую дапамогу ад шчырага сэрца.

Мы, каманда гарадзенскіх валанцёраў, стараемся дапамагчы нашым медыкам, якія зараз ратуюць нас на першай лініі вагню ў барацьбе з эпідэміяй. Бо калі захварэюць яны, то хто будзе лячыць нас?

Акрамя гэтага, мы праводзім інфармацыйную кампанію: расклейваем па горадзе ўлёткі з парадамі для сталых людзей, як перажыць каранавірус.

І цяпер мы хацелі б папрасіць вас аб дапамозе. Мы працуем з камандай "Хакерспейс", якія па-валанцёрску робяць абаронныя экраны, у нас ёсць валанцёры, гатовыя шыць маскі і абаронныя касцюмы для нашых медыкаў.

Але на выраб усяго гэтага патрэбны матэрыялы і грошы. Таксама патрэбны грошы на сродкі дэзінфекцыі, рэспіратары, бахілы, друк інфармацыйных улётак і іншае. Калі вы разумееце, як усё зараз няпроста, і хочаце дапамагчы медыкам (на самай справе кожнаму з нас), просім падтрымаць нашу валанцёрскую ініцыятыву рублём, а таксама запрашаем далучыцца да нашай каманды.

Далучайцеся да тэлеграм-чата гарадзенскіх валанцёраў: https://t.me/k28chat

Тут збіраецца ўся інфармацыя пра патрэбы медыкаў Гродна і Гарадзенскай вобласці на бягучы момант.

У ім можна прапанаваць дапамогу альбо папрасіць яе.

Дапамога можа быць любая: збіраць абаронныя экраны, прывезці тканіну для вырабу масак, расклеіць інфармацыйныя ўлёткі на сваёй вуліцы ці раёне і г.д.

Далучайцеся!

Пашырайце, разам мы будзем толькі больш эфектыўнымі.

Альбо патэлефануйце па нумары +37529 2663803

У нас ёсць адзіная кропка, дзе мы збіраем ад жадаючых падзяліцца дапамогай дэзсродкі, тканіну для масак, сродкі індывідуальнай абароны і гэтак далей.

Адрас: Гродна, вул. Кірава,3 (другі паверх) (Цэнтр гарадскога жыцця).

Калі вы медык і вам ці вашай установе патрэбна дапамога, напішыце нам ці пазваніце, мы будзем старацца дапамагчы.

Мы шмат зрабілі, але разам з вамі і з вашай падтрымкай зробім яшчэ больш.
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombak payment system.

Belgazprombank
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time, we are happy to help.

Contact Us