Дапамога ўдзельніку акцыі за незалежнасць

Дапамога ўдзельніку акцыі за незалежнасць

Вітаю, шаноўнае спадарства! Мяне завуць Яўген Батура. У гэты складаны для ўсіх час звяртаюся да вас з просьбай аб дапамозе. Я сам падтрымлімваю многія грамадскія кампаніі, і цяпер па меры магчымасцяў выступаю як валанцёр для дапамогі нашым медыкам у барацьбе з каронавірусам.

Але нядаўна нада мной павісла вялікая кантрыбуцыя за ўдзел у акцыі ў абарону незалежнасці Беларусі, якая адбылася яшчэ ў снежні 2019 года. Я доўга спрабаваў дамагчыся справядлівасці, але вынік застаўся тым жа самым – адстойванне незалежнасці каштавала мне 1350 рублёў. Адзін, без дапамогі я не спраўлюся, таму прашу вас дапамагчы мне сабраць неабходную суму.

Са свайго боку за ахвяраванні магу прапанаваць невялікую паслугу. Калі вам трэба кудысці даехаць альбо перавезці не надта габарытныя рэчы ў Мінску і ваколіцах – я і маё аўто да вашых паслугаў! Калі ласка, звяжыцеся са мной праз фэйсбук альбо электронную пошту: bat28709@gmail.com

Дзякуй!
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombank payment system.

Discover more
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time, we are happy to help.

Contact Us