Падарунак Айцу Васілю: выданне яго запісаў

Падарунак Айцу Васілю: выданне яго запісаў

Transactions are temporarily blocked by a decision of Belgazprombank management.
Мы вырашылі зрабіць добрую справу і выдаць альбом унікальных запісаў Айца Васіля з вёскі Стахава.

📀 У планах стварыць інтэрнэт выданне з аўдыё, відэа, фотаздымкамі, звесткамі пра яго жыццё і тэкстамі песень. Акрамя таго, мы выдадзім невялікі наклад сувенірных альбомаў з флэшкамі.

🎁 Гэта будзе неверагодны падарунак для Айца Васіля, яго сваякоў і ўсіх нас!


Васіль Лясько (Айцец Васіль) сапраўдны святар: больш за 40 гадоў аддаў служэнню царкве, за што быў пераследаваны камуністычным рэжымам. Ён сапраўдны сем’янін і захавальнік сямейных каштоўнасцяў: выгадаваў чацвярых дзяцей. І ён сапраўдны паляшук, бо ведае на памяць і спявае сотні народных палескіх песень.

У свае 92 гады ён з'яўляцца для нас прыкладам духоўнасці, таленту і чалавечнасці.
Зусім нядаўна адбылася сумная падзея: Айцец Васіль патрапіў у больніцу з цяжкім захворваннем на пнеўманію, але ён змог справіцца з гэтым вірусам.

Мы верым у тое, што зможам разам рэалізаваць гэты праект.
Усім тым, хто падтрымае нас, мы першым дашлем інтэрнэт выданне.

✔️Сабраная сума пакрые наступныя выдаткі:
- падрыхтоўка і мастэрынг запісаў;
- дызайн (стварэнне вокладак і візуала);
- расшыфроўка тэкстаў;
- альбомы з флэшкамі.
Будзем удзячныя за вашу падтрымку!

❗️❗️❗️ ПРАЕКТ МОЖНА ПАДТРЫМАЦЬ і праз PayPal: tradycyja.by@gmail.com
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombank payment system.

Discover more
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time, we are happy to help.

Contact Us