Падтрымка EdCamp Belarus

Падтрымка EdCamp Belarus

255 byn
raised of 1 200 byn
Хто?
Каманда EdCamp Belarus.


Што робім?
Мы робім EdCamp Belarus.
Ініцыятыва Edcamp Belarus існуе з 2016 года. За гэты час наша каманда правяла тры Нацыянальныя (Не)канфэрэнцыі для школьных настаўнікаў EdCamp Belarus з удзелам замежных спікераў, мы пачалі серыю міні-эдкэмпаў у рэгіянальных школах, запусцілі серыю відэа-матэрыялаў для настаўнікаў і старшакласнікаў “Простымі словамі пра складанае”, сталі арганізатарымі дыскусій па праблеме булінга ў школах і па выніках PISA -2018.


Чаму звяртаемся?
Да 2019 EdCamp Belarus існавала ў якасці ініцыятывы. Але как мець магчымасць далейшага развіцця мы вырашылі набыць афіцыйны статус, і зарэгістраваліся ў якасці некамерцыйнай арганізацыі – Інфармацыйна-кансультацыйная ўстанова падтрымкі настаўніцкіх ініцыятыў “ЭдКэмп”.

На сённяшні момант мы звяртаемся за фінансавай дапамогай на пакрыццё часткі бягучых выдаткаў да канца 2020 года:
- Юрыдычны адрас
- Аплата паслуг бухгалтара
І разам з тым мы працягваем шукаць партнёраў і спонсараў, каб працягваць нашы ініцыятывы.


Што ўвогуле такое, гэты EdCamp?
Непадобна да традыцыйных канферэнцый, дзе арганізатары складаюць праграму і ўдзельнікам не застаецца выбару, як прытрымлівацца яе, EdCamp дазваляе самім удзельнікам прапаноўваць і выбіраць тэмы. Арганізатары ладзяць шэраг дыскусій і майстаркласаў ад беларускіх і замежных экспертаў, але большасць зместу мерапрыемства прапануюць і вызначаюць самі ўдзельнікі, галасуючы за найбольш упадабаныя тэмы з прапанаваных калегамі.

Першая (Не)канферэнцыя для настаўнiкаў у фармаце EdCamp была праведзеная ў 2010 годзе ў ЗША. У 2017-ым годзе мы зрабілі Беларусь 26-ай краінай свету, якая далучылася да руху EdCamp.
Якасць адукацыі не можа быць лепшай за якасць яе настаўнікаў. Такую выснову зрабіла Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця на падставе аўтарытэтнага даследавання якасці адукацыі ў свеце PISA (Programme for International Student Assessment, Праграма міжнароднай ацэнкі ведаў вучняў). Найлепшыя вынікі паказалі краіны, якія зрабілі стаўку на павышэнне прафесіяналізму настаўнікаў. Навукоўцы таксама засведчылі, што супрацоўніцтва паміж школамі і настаўнікамі, спрыяльная адукацыйная атмасфера і добрыя дачыненні паміж настаўнікамі і вучнямі з’яўляюцца эфектыўнейшымі для павышэння дасягненняў вучняў за рынкавыя механізмы.
Бяручы пад увагу гэтыя высновы, беларускія эдкэмпы скіраваныя на стварэнне нефармальнай творчай пляцоўкі ініцыятыўных настаўнікаў Беларусі для абмену ідэямі, досведам, дзеля ўзаеманатхнення і пашырэння лепшых адукацыйных практык ва ўсе школьныя класы краіны.

Наш сайт http://edcamp.by/
Нашы старонкі ў:
Facebook https://www.facebook.com/EdCampBelarus/
Instagram https://www.instagram.com/edcampbelarus/
Youtube https://www.youtube.com/channel/UCqvxmIqY8nA5B7ecnwcQu-w
LinkedIn https://www.linkedin.com/company/edcamp-belarus/?viewAsMember=true

EdCamp Belarus. Лепшыя практыкі ў кожным класе краіны.
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombank payment system.

Belgazprombank
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time, we are happy to help.

Contact Us