Добрае Сэрца плюс +. Дапамога дамам-інтэрнатам.

Добрае Сэрца плюс +. Дапамога дамам-інтэрнатам.

1 200 byn
raised of 7 000 byn
Вось ужо некалькі гадоў наша валанцёрская група збірае дапамогу для дамоў-інтэрнатаў Беларусі, праводзіць забаўляльныя, адукацыйныя і іншыя мерапрыемствы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і складаным лёсам, аб чым можна даведацца праз гэтую спасылку: https://www.facebook.com/adsercadaserca/

На сённяшні дзень мы не можам арганізаваць кантактныя мерапрыемствы, але вельмі хочам быць разам з нашымі лЮбымі сябрамі. Мы хочам дапамагчы ім як мага хутчэй выйсці пераможцамі ў барацьбе з COVID-19 і падтрымаць усім неабходным у штодзённым жыцці: перадаць матэрыялы для абароны ад віруса (рэспіратары, камбезы, пальчаткі, дэзынфектары і г.д.), мед. абсталяванне, адзенне (кашулі, нагавіцы, шкарпэткі, майткі, тапкі і г.д.), сродкі гігіены (падгузнікі, пракладкі, вільготныя сурвэткі, туалетная папера і г.д.), тавары для побыту (пасцельная бялізна, рушнікі, пральныя парашкі, мыла, шампуні, брытвы, электрачайнікі і г.д.), матэрыялы для творчасці і развіцця (бісер, мазаіка, фарбы, развіваючыя гульні і прыстасаванні (па запыце дэфектолагаў) ды іншае. Спіс неабходнага мы заўжды папярэдне абмяркоўваем з адміністрацыямі ўстановаў, вызначаем прыярытэтныя пазіцыі (на сёння гэта супрацьCOVIDныя рэчы) і толькі пасля таго закупаем/збіраем тавар. Перадаваць грошы замест тавару не плануецца.

Мы не зможам дапамагчы ўсім, таму на сённяшні дзень выбралі прыярытэтны накірунак – “Чэрвенскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця”, у якім пражывае ~300 чалавек http://chervendi.by/ і “Стаўбцоўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для сталых людзей і інвалідаў”, у якім пражывае ~500 чалавек http://spdi.www.by/ . З гэтымі ўстановамі мы маем даўнія стасункі і заўжды “трымаем руку на пульсе”.
Тым не менш, жыццё часам уносіць свае праўкі, і да гэтага спісу могуць дадацца іншыя ўстановы ці асобы.

Са справаздачамі аб набыцці і перадачы тавара ў інтэрнаты, планах ды іншых падзеях праекта можна будзе азнаёміцца ў навінах праекта на сайце https://molamola.by/ і на старонцы https://www.facebook.com/adsercadaserca/ (рэгістрацыя для прагляду не патрабуецца).
Ласкава запрашаем Вас быць плюсікам у жыцці людзей, маючых асаблівую патрэбу! І няхай нашыя з Вамі сэрцы напоўняць любоўю скарбонку іх няпростага жыцця!
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombak payment system.

Belgazprombank
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time and we are ready to help.

Contact Us