Патрыятычным крамам — быць!

Патрыятычным крамам — быць!

595 byn
raised of 7 000 byn
МЫ — гэта тры сапраўдныя беларускія крамы, з правінцыяльных гарадоў, аб’яднаўшыяся ў цяжкія часы: крама «Росквіт» (г. Баранавічы), крама «Адметнасць» (г. Гродна), крама «Князь Вітаўт» (г. Брэст).

Калі МЫ адчыняліся, галоўнымі мэтамі былі: развіццё нацыянальных ідэй і патрыятычнага руху Беларусі, прасоўванне сапраўдных для патрыёта сваёй краіны каштоўнасцяў: свабоды, незалежнасці, мовы, непакаверканай гісторыі, адраджэньне значнасьці гістарычных падзей і нацыянальных герояў, узначаліўшых гэтыя падзеі. Мы вялі і вядзем грамадскую і палітычную дзейнасць, накіраваную на прабуджэнне нацыянальнай самасвядомасці грамадзян усіх палітычных поглядаў, працавалі без прыбытку ў першыя гады працы, дапамагалі адзін аднаму з абсталяваннем, закупкай тавараў у складчыну, а потым і абменам таварамі (бо на закупку ўжо не было грошай), папутнай дастаўкай, дзяліліся ведамі і ідэямі ў розных сферах, каб працягваць існаваць.

**** Але, вось ужо некалькі месяцаў расходы на: заробкі застаўшагася персаналу, арэнду, падаткі, аплаты банкаўскіх, касавых, бухгалтарскіх і камунальных паслуг — у некалькі разоў пераважваюць нашыя выручкі, не кажучы ўжо пра прыбыткі... І зараз нам зразумела дакладна — без Вашай дапамогі мы больш існаваць не можам!!! Таму мы просім Вас, неабыякавых да нашай агульнай справы беларусаў, дапамагчы нам прайсці праз гэты складаны для ўсёй Краіны час, зберагчы тое, што мы ўжо пабудавалі разам з Вамі!
Мы ведаем, што нашыя рэчы і нашыя ідэі заўсёды былі неабходнымі як унутры Беларусі, так і за яе межамі — па ўсім свеце, дзе толькі ёсць хаця б адна беларуская душа! Таксама ведаем, што сваім існаваннем шмат каму давалі магчымасць займацца любімай справай, ад нашых супрацоўнікаў і партнёраў да людзей на вытворчасці вышыванак ці кубкаў з прыгожымі краявідамі Палесся або старажытнымі арнаментамі і сапраўдным гербам!

**** Беларусы па ўсім свеце — дапамажыце сваімі ахвяраваннямі, якія пойдуць на абавязковыя штомесячныя выплаты і дазволяць нам пратрымацца, а мы ў сваю чаргу, абяцаем і далей працягваць рабіць усё, каб наша Беларусь, няхай і для нашых дзяцей, але ўсё ж такі стала — вольнай, незалежнай, магутнай! Дзякуй, Сябры!
----------------------------
если Вам удобнее помочь нам через ЕРИП из вэб-сервиса, мобильного приложения или наличными через инфокиоск, то для пополнения счета надо последовательно выбрать в дереве ЕРИП:
Банковские, Финансовые услуги → Банки, НКФО → Белгазпромбанк → Пополнение карточки (онлайн) → в поле "№ договора об использ. карты" ввести: RS/171717
(будем благодарны, если сообщите нам об этом)
----------------------------
Звязацца з намі з нагоды перакладу з-за мяжы і наогул задаць любыя пытанні можна ў Whatsapp:
https://chat.whatsapp.com/BkIP4P3PMtjBHthkar86C4
альбо ў Telegram: https://t.me/kv_r_a

Пераходзячы па гэтых спасылках, вы зможаце дасканала азнаёміцца з прадукцыяй нашых крам, тэматыкай нашай накіраванасці, адсачыць дзейнасць амаль ва ўсіх накірунках працы ад пачатку існавання:
«Князь Вітаўт» (г. Брэст):
https://facebook.com/kramaKniazVitaut/
https://www.instagram.com/kniaz_vitaut/
https://vk.com/kniaz_vitaut
«Адметнасць» (г. Гродна):
https://www.facebook.com/admietnasc
https://www.instagram.com/admietnasc/
https://vk.com/beladmietnasc
«Росквіт» (г. Баранавічы):
https://www.facebook.com/RoskvitBaranavichy
https://www.instagram.com/krama_roskvit/
https://vk.com/roskvit_bar
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombak payment system.

Belgazprombank
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time and we are ready to help.

Contact Us