Падтрымка рэалізацыі "дарожнай карты" (eBelarus + eUnion)

Падтрымка рэалізацыі "дарожнай карты" (eBelarus + eUnion)

0 byn
raised of 20 000 byn
0 payments
0 share
Еўрапейскі саюз будзе ствараць "агульную эканамічную прастору" з краінамі Усходняга партнерства, дзе прадугледжана іх інтэграцыя ў Адзіны лічбавай рынак ЕС (SDM) – https://bit.ly/2Yzbm3P. 9 чэрвеня рашэнне прынята камітэтам па міжнародным справам Еўрапарламента - https://bit.ly/2VdZtxL.
11 чэрвеня 2015 года Беларусь зацвердзіла Сумесную Дэкларацыю па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства – https://bit.ly/3b7rptB. Я яе суаўтар у частцы далучэння краінаў-партнераў да праграмы eUnion – да Еўрапейскай дэкларацыі па электронным урадзе – https://bit.ly/3b944rq.
Для Беларусі з Украінай далучэнне да eUnion разглядаецца ў якасці дадатку да гарантыяў іх бяспекі па Будапешцкім мемарандуме. Рэалізацыя "дарожных карт" (eBelarus + eUnion) і (eUkraine + eUnion) будзе ажыццяўляцца пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі.
З 18 сакавіка 2014 года ў складзе так званай "саюзнай дзяржавы" Беларусі і Расеі знаходзіцца ўкраінскі Крым. Гэта замінае рэалізацыі (eUkraine + eUnion). Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) накіравала ў ААН зварот аб скасаванні рэгістрацыі ў Сакратарыяце ААН "саюзнай дамовы" Беларусі з Расеяй. Азнаёміцца са зваротам і падтрымаць яго можна па спасылцы: https://bit.ly/2WPQK4Y.
Далучэнню да eUnion павінны папярэднічаць інстытуцыйныя рэформы у краінах-партнерах дзеля забеспячэння лічбавага доступу да Адзінага лічбавага рынка ЕС і ліквідацыі лічбавага разрыву з краінамі ЕС. Правядзенне такіх рэформ у Беларусі выключае "паглыбленая інтэграцыя" з Расеяй – рэнтная мадэль беларускай эканомікі цалкам залежная ад расейскай. Гэтая залежнасць будзе вырашацца праз аднаўленне дзеяння Канстытуцыі-1994 і канстытуцыйнага ладу Беларусі - https://bit.ly/2XLoQJ2.
З падтрымкай рэалізацыі "дарожнай карты" (eBelarus + eUnion) распачнецца транзіт Беларусі да рынкавай, да лічбавай эканоміцы. Яе прававое суправаджэнне будзе здзяйсняць каманда ўплывовых прававедаў, сярод якіх Міхаіл Пастухоў, д.ю.н., прафесар, суддзя Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь першага складу (красавік 1994 - студзень 1997 гг.), Гары Паганяйла, старшыня юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінкскага Камітэта і інш.
(eBelarus + eUnion) прадуглежвае рэалізацыю мер па зацвярджэнні вяршэнства права (рэабілітацыя, рэстытуцыя, люстацыя), належнага кіравання і дэмакратыі. Па праблеме рэстытуцыі асабіста я магу надаваць кансультацыі бізнесоўцам, якія страцілі ўласнасць праз злоўжыванне да іх прынцыпам вяршэнства права.
Мае дзеянні па рэалізацыі (eBelarus + eUnion) рэгламентуюцца гл.50 ГК Рэспублікі Беларусь – дзеянні без даручэння ў абарону правоў уласнасці дзяржавы. Пра іх правядзенне я абвесціў у турме галадоўкай з патрабаваннем прызнаць дзяржаву пацярпелым уласнікам. Мой бізнес зруйнованы эканамічнай злачыннасцю і карупцыяй, у тым ліку, незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасццю. Калі я выкрыў службовы падман на карысць злачынцаў, якія рабавалі дзяржаву, я быў змешчаны ў турму. Абараняючы правы ўласнасці дзяржавы, я дамогся ўзбуджэння крымінальнай справы, але пракурор у судзе адмовіўся ад абнавачванняў на карысць дзяржавы!!! https://bit.ly/2WLna1O і тут https://bit.ly/2XeTRDU.
Таму і ўзнікла ідэя ініцыяваць далучэнне краінаў-партнераў да праграмы eUnion і іх інтэграцыю ў Адзіны лічбавы рынак ЕС, каб зацвердзіць у іх і ў Беларусі прынцып вяршэнства права. Зараз я каардыную стварэнне рэгіянальнай сеткі EU4Digital: eUnion.
Справаздача па рэалізацыі "дарожнай карты" (eBelarus + eUnion) будзе размяшчацца на сайце Беларускай Нацыянальнай Платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнерства – https://bit.ly/3cRmUnt.
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombank payment system.

Belgazprombank
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time, we are happy to help.

Contact Us