Ахова драпежных птушак і соў Беларусі

Ахова драпежных птушак і соў Беларусі

Transactions are temporarily blocked by a decision of Belgazprombank management.
Рабочая група АПБ па Сокалападбных і Совападобных (РГСС) аб'ядноўвае аматараў дзённых драпежных птушак і соў. У склад групы ўваходзяць вядучыя спецыялісты Беларусі па гэтых птушках. Галоўная мэта групы: каардынацыя дзейнасці па вывучэнні і ахове драпежных птушак і соў нашай краіны.

РГСС не прымае тэрмін "шкодны від"; драпежнікі і совы займаюць самую верхнюю ступень харчовых пірамід і з'яўляюцца індыкатарамі захаванасці і здароўя экасыстэм. Сябры групы імкнуцца ўсебакова дапамагаць драпежнікам і совам.

РГСС не фінансуецца дзяржавай ці іншай арганізацыяй, а таму адкрыта для супрацоўніцтва і знаходзіцца ў пошуку спонсараў і мецэнатаў. Дзеля аператыўнага рэагавання на праблему і яе вырашэння было вырашана стварыць "кашалёк" на molamola.

Атрыманыя сродкі будуць выкарыстаны на наступнае:

- экспедыцыйныя выдаткі;
- пабудова і рамонт штучных платформ і скрынь;
- маніторынгавыя працы;
- падрыхтоўка дакументаў для аховы драпежных птушак і соў з Чырвонай кнігі Беларусі;
- навуковыя праграмы вывучэння асобных відаў;
- інш., што не супярэчыць мэтам групы.

Пра бягучую дзейнасць РГСС можна даведацца з сайта АПБ: https://ptushki.org/tag/rgss ці старонкі ў Фэйсбуку: https://www.facebook.com/groups/raptorsandowlsofbelarus/
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombank payment system.

Discover more
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time, we are happy to help.

Contact Us