Спяваем Годна!

Спяваем Годна!

65 byn
raised of 5 000 byn
Грамадская кампанія «Годна» разам з музыкам Сержуком Доўгушавым, лідарам гурта Vuraj і стваральнікам ініцыятывы «Спеўны сход», запусціла штотыднёвы музычны праект «Спяваем Годна».

Сэнс яго: збіраць у анлайн-фармаце беларусаў з розных куткоў свету і спяваць вядомыя і знакавыя беларускія песні разам з іх аўтарамі і выканаўцамі.

Першымі музыкамі, з якімі апрабаваны такі фармат, сталі Зміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі.

1 чэрвеня мы прэзентавалі песню «Я нарадзіўся тут». У запісе паўдзельнічалі Зміцер Вайцюшкевіч, выканаўца песні, і 50 беларусаў, якія жывуць у розных гарадах Беларусі, а таксама ў Літве, Германіі, ЗША, Бразіліі ды іншых краінах свету.

Спяваем Годна са Змітром Вайцюшкевічам «Я нарадзіўся тут»:
https://youtu.be/1v_nXJCW2Kk

Прэм'ера песні прымеркаваная да 20-годдзя супольнага музычнага праекта «Я нарадзіўся тут», які быў запісаны і выдадзены ў 2000 годзе.

Прэм’ера песні «Паветраны шар» з удзелам Лявона Вольскага адбудзецца ў наступны панядзелак, 8 чэрвеня.

У запісе новых песень можа паўдзельнічаць кожны ахвотны, для гэтага трэба далучыцца да тэлеграм-канала і чата «Годна»: https://t.me/hodnaby.

Там Сяржук Доўгушаў будзе публікаваць анонсы і інструкцыі па новых песнях, а таксама даваць парады як правільна спяваць і граць, каб Яўгену Цярэнцьеву, які ў праекце адказны за вытворчасць відэа і гуку, было прасцей усё гэта зводзіць у адзін ролік.

Мы хочам працягваць праект, запрашаць вядомых выканаўцаў, аб'ядноўваць беларусаў у калектыўных спевах і штотыднёва прэзентоўваць новыя ролікі.

А калі скончыцца пандэмія каранавіруса, то арганізатары праекта хочуць сабраць яго ўдзельнікаў і гледачоў, каб ужо ў жывым фармаце нарэшце разам заспяваць гучна і годна.
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombank payment system.

Belgazprombank
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time, we are happy to help.

Contact Us