Мільён налепак #ПагоняПобач

Мільён налепак #ПагоняПобач

2 635 BYN
raised of 5 000 BYN
259 payment
Спіс месцаў у розных кутках Беларусі, дзе можна ўзяць налепкі, размешчаны тут: https://svaje.by/pahonia/pobacz

Арганізатар кампаніі: мультысацсеткавы паблік "Герб Пагоня", найбуйнейшы інтэрнэт-рэсурс, прысвечаны нашаму славутаму гербу.

Мэта кампаніі: выпуск і бясплатны распаўсюд вялікага накладу вінілавых налепак з гербам "Пагоня", якія кожны жадаючы зможа размясціць на сваім аўтамабілі, матацыкле, ровары, самакаце, ноўтбуку, тэлефоне ці іншай рэчы.

Мы любім сваю краіну, хочам бачыць яе моцнай і незалежнай, паважаем нашыя нацыянальныя і гістарычныя сімвалы. Падтрымаць гэтую кампанію сродкамі ці размясціць налепку на сваім транспартным сродку — паказаць адзін аднаму, што нас дахалеры :)

Нам хочуць даказаць, што герб "Пагоня" — гэта апазіцыйны сімвал, а мы пакажам — што народны, які любяць сотні тысяч беларусаў!

На ўсе зноў і зноў сабраныя сродкі будуць друкавацца вялікія тыражы якасных вінілавых налепак для бясплатнага распаўсюду праз кавярні, крамы, клубы і грамадскія прасторы ў розных кутках Беларусі.

Падтрымай кампанію, каб налепак і месцаў іх распаўсюду станавілася больш і больш. 5 вашых рублёў — гэта 50 аўто на дарогах Беларусі з налепкамі з "Пагоняй".

Хэштэг кампаніі: #ПагоняПобач. Пазначайце ім вашыя фотаздымкі з гербам "Пагоня" ў вашых сацыяльных сетках.

Характарыстыкі налепкі: ламінаваны вініл, памер 6 на 9 см, з выявай эталоннага герба "Пагоня" ўзору 1991 г. і надпісам "BELARUS" над гербам. Налепка не сціраецца ды не мяняе выгляд пад уздзеяннем вады і сонечных прамянёў.

Адказы на ўсе пытанні кампаніі глядзіце тут: https://svaje.by/pahonia/faq
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombak payment system.

Belgazprombank
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time and we are ready to help.

Contact Us