Спяваем С. Манюшку па-беларуску!

Спяваем С. Манюшку па-беларуску!

170 BYN
raised of 3 000 BYN
14 payment
Да святкавання 200-годдзя вядомага кампазітара Станіслава Манюшкі, мы разам з праектам "Спеўны сход" распрацавалі цыкл святочных імпрэз, асноўная мэта якіх ‒ папулярызацыя песеннай спадчыны нашага славутага земляка. У траўні і ў чэрвені мы плануем правесці буйныя «Спеўныя сходы» з удзелам вядомых музыкаў у 8 гарадах Беларусі: Брэсце, Віцебску, Магілёве, Гродне, Маладзечне, Вілейцы, Бабруйску і Мінску.
Запрашаем усіх да актыўнага ўдзелу ў свяце і спявайма Манюшку па-беларуску!
Апрача таго, калі ў нас атрымаецца сабраць неабходную суму, мы запішам фанаграмы для спеваў і зробім годнае караоке з рамансамі Манюшкі.



Постаць Станіслава Манюшкі неверагодна важная для беларускай культуры. Менавіта з манюшкаўскай «Сялянкі», лібрэта да якой напісаў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, пачынае адлік гісторыя беларускай нацыянальнай оперы. Варта адзначыць, што акурат на прэм’еры «Сялянкі» ў 1852 годзе ўпершыню са сцэны прагучала беларуская мова. Акрамя шэрагу вадэвіляў, музычных камедый, опер, Станіслаў Манюшка стварыў амаль чатырыста рамансаў і песень. Асаблівае месца сярод іх займаюць «Сялянскія песенькі з-над Нёмана і Дзвіны».
З юнацкіх гадоў, якія прайшлі на Міншчыне, кампазітар натхняўся беларускім фальклорам, што і знайшло адлюстраванне ў яго песеннай спадчыне.


«Спеўныя сходы» – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць. Як гэта выглядае? Вы прыходзіце на сход, атрымліваеце аркуш з тэкстамі, прафесійныя музыкі развучваюць з вамі і іншымі ўдзельнікамі сходу мелодыю, і тады з’яўляецца міжлюдскае музычнае дзіва – прыгожы сумесны спеў.
На дадзены момант праведзена мноства разнастайных тэматычных сходаў: песні з Полацкага сшытка, рамансы М. К. Агінскага, The Beatles і інш.

Дарэчы! «Спеўныя сходы» па творчасці Станіслава Манюшкі некалькі разоў досыць паспяхова праводзіліся ў Мінску. Глядзець тут:

https://www.youtube.com/watch?v=scMe63o-PZE
https://www.youtube.com/watch?v=lxmDVxCyTco
https://www.youtube.com/watch?v=TE-SvoN78B0
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombak payment system.

Belgazprombank
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time and we are ready to help.

Contact Us