БЕЛАРУСІЗУЕМ 3000 ЦЭРКВАЎ праз дыскі, USB і QR-коды

БЕЛАРУСІЗУЕМ 3000 ЦЭРКВАЎ праз дыскі, USB і QR-коды

597 BYN
raised of 6 400 BYN
35 payment
У большасці праваслаўных і пратэстанцкіх цэркваў Беларусі, а таксама ў некаторых касцёлах амаль не гучыць беларуская мова. Гэта робіць хрысціянскую супольнасць уразлівай перад расійскай прапагандай і аслабляе незалежнасць Беларусі.

Мы выдадзім і бясплатна раздадзім 3000 mp-3 дыскаў плюс QR-коды для спампоўвання ў сеціве і 300 USB-флэшак са 150 найлепшымі беларускамоўнымі хрысціянскімі спевамі розных канфесіяў у кожны прыход, парафію і грамаду Беларусі. Зборнік таксама будзе размешчаны ў інтэрнэце для вольнага выкарыстання, праслухоўвання і спампоўвання для далейшага распаўсюду.

У Беларусі – каля 3000 царкоўных прыходаў, парафіяў, грамадаў. Ідэя праекту ў тым, каб кожная праваслаўная, каталіцкая, пратэстанцкая грамада бясплатна атрымала калекцыю 150 найлепшых беларускамоўных хрысціянскіх спеваў – зборнік “Беларускі хрысціянскі хіт” у фармаце mp-3 з QR-кодам для спампоўвання альбо USB-флэшку. Будуць надрукаваныя інфармацыйныя паштоўкі і плакаты з QR-кодам для спампоўвання зборніка ды перададзеныя ў хрысціянскія грамады для распаўсюду і размяшчэння на інфармацыйных стэндах.

З аднаго боку, гэта паспрыяе беларусізацыі цэркваў і больш высокай свядомасці ўсіх канфесіяў у служэнні народу Беларусі. З другога боку, цэрквы атрымаюць цэлы скарб спеваў праслаўлення, хрысціянскіх гімнаў, баладаў, спеваў на Раство, Вялікдзень ды іншыя святы. Па-трэцяе, зборнік, які мае міжканфесійны характар, паспрыяе супрацы і ладу паміж праваслаўнымі, каталікамі і пратэстантамі Беларусі.

Сабраныя сродкі пойдуць на:

* выданне дыскаў
*набыццё USB-флэшак
* друк плакатаў, паштовак і флаераў з QR-кодамі
* распаўсюд па цэрквах

“Беларускі хрысціянскі хіт” — музычная серыя, якая была заснаваная ў 2008 годзе. На працягу дзесяці гадоў праваслаўны Павел Севярынец, пратэстантка Валянціна Шычко і каталічка Вольга Севярынец сабралі і выдалі больш за 150 найлепшых беларускіх хрысціянскіх спеваў. Спярша былі «Хрысціянскія гімны» (2008), «Хіты праслаўлення» (2009), зборнік калядных хітоў «Хрыстос нарадзіўся!» (2009), велікодных «Хрыстос уваскрос!» (2010), складанкі «Бардаўскі хрысціянскі хіт» (2010) і «Беларускі пілігрымскі хіт» (2014), затым – альбом патрыятычных хітоў “Люблю Беларусь” (2016) і «Беларускі хрысціянскі рок” (2018).

Канцэпцыя серыі была простая: найлепшыя хрысціянскія спевы розных канфесіяў па-беларуску. Кожны дыск пачынаўся беларускім духоўным гімнам «Магутны Божа» ў розных выкананнях, большасць заканчвалася спеўнай малітвай «Ойча наш». Для кожнага зборніка папярэдне набіралася 30—40 кампазіцыяў, з якіх фокус-групы (супольнасці вернікаў па 7-10 чалавек з розных рэгіёнаў) адбіралі 20 найбольш моцных.

У «Беларускім хрысціянскім хіце» ўдзельнічаюць Зміцер Вайцюшкевіч і Вінсэнт, Алеся Унукоўская і «Тэзаўрус», «Небасхіл» і «Laudans», Інэса Леаданская і Андрусь Мельнікаў, «Псальмяры» і «DVA», Ганна і Ядвіга Багдановічы, Вадзім Яткоўскі і “Рыбы”, а таксама шмат іншых вядомых выканаўцаў.

Сярод аўтараў тэкстаў “Беларускага хрысціянскага хіта” – Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Янка Купала, Наталля Арсеннева, Ларыса Геніюш, Лявон Вольскі.
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombak payment system.

Belgazprombank
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time and we are ready to help.

Contact Us