Да юбілею Быкава збудуем новы плот вакол музея пісьменніка!

Да юбілею Быкава збудуем новы плот вакол музея пісьменніка!

895 BYN
raised of 3 035 BYN
56 payment
Сябры! У чэрвені споўніцца 95 год Васілю Быкаву. У ягоных родных Бычках (Вушацкі раён) дзейнічае сядзіба-музей пісьменніка, адкрытая ў 2004 годзе. З таго часу плот сядзібы зусім спарахнеў і вось-вось абрынецца. А хочацца, каб пад юбілей пісьменніка, калі сюды прыедуць людзі, усё выглядала хораша.
Сёння я меў перамовы з кіраўніцтвам Вушацкага райвыканкама. Яны будуць удзячныя, калі грамадскасць дапаможа ўсталяваць новую агароджу. Яны таксама далучацца: дапамогуць фізічна -- бяруць усе працы па ўсталяванню на сябе (што таксама нямала, дзякуй ім!).
Старыя спарахнелыя слупы вырашана замяніць на металічную аснову (каб прастаяла даўжэй), а штакеціны вырабіць зноўку драўляныя.
На ўсё гэта ёсць усяго некалькі тыдняў, давайце збярэм неабходныя сродкі і зробім гэта!
Апроч таго, пад юбілей выканкам усталюе насупраць хаты валун з памятнай дошкай "На гэтым месцы стаяла хата, у якой нарадзіўся народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў".
Плот будзе замаўляцца непасрэдна на месцы, неабходную суму мне паведамілі ў выканкаме. Яна цалкам адэкватная, бо трэба абгарадзіць даволі вялікую тэрыторыю.
Давайце разам зробім добрую справу!
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombak payment system.

Belgazprombank
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time and we are ready to help.

Contact Us