«Zingeray» Свята габрэйскіх песень і танцаў

«Zingeray» Свята габрэйскіх песень і танцаў

Калісьці ў гарадах, амаль у кожным мястэчку нашай краіны можна было пачуць мову ідыш.
Сапраўды, гэта была важная мова ў камунікацыйнай і культурнай сферы жыцця.
Па ўсёй краіне ведалі, спявалі габрэйскія песні і на мове размаўлялі не толькі габрэі, але і іх суседзі - беларусы, украінцы, рускія, палякі, цыгане, татары...


Гісторыя Беларусі непарыўна звязаная з габрэйскім народам , які здаўна жыў на нашых землях. Вядомыя мастакі, дзеячы культуры і навукі, прэзідэнты Ізраілю паходзілі адсюль.
Габрэйская і беларуская культура былі ўвесь час разам, узаемадапаўнялі і ўзбагачалі адна адную. Але, на жаль, гэта тэма і сёння мала даследуецца і не папулярызуецца.
Хочацца, каб зноў у беларускіх гарадах і мястэчках загучалі габрэйскія мелодыі і песні на ідыш.

Мы прэзентуем новы праект “Zingeray”. Свята габрэйскіх песень і танцаў.

Ужо ў бліжэйшыя месяцы адбудуцца “Zingeray. Cпеўныя сходы” у некалькіх гарадах: Віцебску, Гомлі, Мінску і Бабруйску.
Падчас cвяточных імпрэзаў усіх чакаюць: канцэрты і выступы ад самых яскравых прадстаўнікоў jewish культуры, майстар-класы, супольныя спевы і традыцыйныя танцы.

Нам патрэбна вашая падтрымка, каб праект здзейсніўся!
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombank payment system.

Discover more
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time, we are happy to help.

Contact Us