Этнаграфічны клуб "КОЛА"

Этнаграфічны клуб "КОЛА"

40 byn
raised of 1 000 byn
Прывітанне! Мы Этнаграфічны клуб "КОЛА" з Маладзечна. Мы вывучаем і папулярызуем беларускую культуру канца 19 - пачатку 20 стагоддзяў у межах Павілля (у першую чаргу, сучасных Маладзечанскага і Вілейскага раёнаў).

Напрамкі нашай дзейнасці:
- вывучэнне рэгіянальных традыцыйных танцаў і спеваў;
- арганізацыя танцавальных вечарын (Вячоркі, вечары сацыяльных танцаў, ночы танцаў, Дударскія вечарыны і інш.);
- экспедыцыйныя выезды;
- арганізацыя святаў і абрадаў;
- правядзенне майстар-класаў па народных рамёствах;
- падрыхтоўка фотавыстаў;
- арганізацыя тэматычных летнікаў;
- рэканструкцыя народных строяў;
- рэканструкцыя батлейкі.

І, як ты, дарагі спонсар, разумееш, на ўсё вышэй пералічанае патрэбны грошы! Набыццё неабходнай літаратуры, арэнда памяшканняў для мерапрыемстваў, ганарары музыкам і рамеснікам, паліва на даезд да каштоўных інфарматараў у глубінцы раёна і рассылка ім лістоў удзячнасці, батарэйкі для апаратуры, друк фотаздымкаў на выставы, набыццё мастацкіх матэрыялаў для стварэння лялек і аздаблення батлейкі, зноў жа, бензін, каб вазіць батлейку па гарадах і сёлах і паказваць яе дзеткам - усё гэта выдаткі, якія немагчыма пакрыць сяброўскімі складкамі клуба. Шчодры спонсар, мы разлічваем на тваю дапамогу!
Fundraising platform №1

Fundraising platform №1

MolaMola — the easiest way to raise funds. The first fundraising platform in Belarus.

Discover more
Secure payments

Secure payments

All transactions are secured by Belgazprombank payment system.

Belgazprombank
Customer Support, 24/7

Customer Support, 24/7

Contact is any time, we are happy to help.

Contact Us